“Вясна” пакуе рэчы
Забаронены ўладамі Праваабарончы цэнтр “Вясна рыхтуецца пакінуць памяшканне, якое ён займае больш за дзесяць гадоў. Гэта звязана з тым, што 24 студзеня Мінскі гарадскі суд пакінуў у сіле вырак суда першай інстанцыі адносна старшыні “Вясны Алеся Бяляцкага, якога прыгаварылі да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці за “сакрыццё прыбыткаў у асабліва буйным памеры.
Забаронены ўладамі Праваабарончы цэнтр “Вясна рыхтуецца пакінуць памяшканне, якое ён займае больш за дзесяць гадоў. Гэта звязана з тым, што 24 студзеня Мінскі гарадскі суд пакінуў у сіле вырак суда першай інстанцыі адносна старшыні “Вясны Алеся Бяляцкага, якога прыгаварылі да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці за “сакрыццё прыбыткаў у асабліва буйным памеры.
Па словах прадстаўніцы “Вясны Таццяны Равякі, ніякага іншага рашэння праваабаронцы, у прынцыпе, не чакалі, паколькі ад самага пачатку было ясна, што справа Бяляцкага мае выключна палітычны характар. “Мы ўжо пачалі пакаваць рэчы, бо ад сённяшняга дня прысуд уступіў у законную сілу, заўтра плануем выязджаць з офіса, бо ў любы момант яго могуць апячатаць, — распавяла Таццяна Равяка. — У нас, праўда, яшчэ застаецца магчымасць абскарджання выраку ў парадку нагляду на імя старшыні Мінскага гарадскога суда і Вярхоўнага суда. Ясна, што мы будзем падаваць скаргу і ў Камітэт ААН па правах чалавека.
Што да разгляду касацыйнай скаргі Мінгарсудом 24 студзеня, то, па словах праваабаронцы, пасля агучвання вердыкту ўсе прысутныя былі літаральна ў шоку.
“Аналогіі абсалютна няма пры кампенсацыі нібыта нанесенай шкоды, але эканамічныя справы так не разглядаюцца. Проста няма слоў. Ужо не кажучы проста пра доказы па справе, — адзначае Таццяна Равяка. — У аўторак было заяўлена шэсць хадайніцтваў, у тым ліку вызваліць Бяляцкага з-за кратаў, перанесці суд да таго часу, пакуль гэтага не адбудзецца, запатрабаваць дакументы ад арганізацый, з якімі кантактаваў Бяляцкі, далучыць да справы квітанцыю пра перавод грошай і далучыць дакументы пра набыццё Бяляцкім маёмасці. Толькі апошнія два хадайніцтвы суд задаволіў. Але дакументу аб кампенсацыі шкоды судом увогуле не дадзена ніякая ацэнка.
Праваабаронца распавяла пра шматзначную інфармацыю, якую “Вясна атрымала з Еўропы. “У панядзелак адбылося пасяджэнне Савета Еўрасаюза. Беларуская амбасада ў адной з еўрапейскіх краін ставіла перад міністрамі замежных спраў краін-удзельніц ЕС умову, што прысуд па Бяляцкаму будзе наўпрост залежаць ад рашэння пра санкцыі ў дачыненні да афіцыйнага Мінска. І паколькі ў панядзелак было прынята рашэнне, што санкцыі будуць працягнуты і ўведзены новыя, то вось такі вынік мы і атрымалі ў аўторак. Так што пытанне Бяляцкага было пастаўлена ў прамую залежнасць ад санкцый, — падкрэсліла Таццяна Равяка.
Праваабаронца распавяла, што вясноўны спадзяваліся захаваць хаця б офіс арганізацыі, які запісаны на Алеся Бяляцкага. “А зараз увогуле незразумела, якую маёмасць збіраюцца канфіскаваць. Варта адзначыць, што гэта маёмасць набытая ў шлюбе: у 1999-м годзе была набытая кватэра, у якой жывуць Бяляцкія, у 2000-м годзе быў набыты цяперашні наш офіс. Але ніякай ацэнкі з пункту гледжання таго, што гэта фармальна маёмасць сям’і, нават не прагучала. Усё выстаўляецца так, што нібыта ўся маёмасць належала аднаму Алесю, так што пакуль нават не зразумела, ці канфіскуюць тую кватэру, у якой жыве зараз сям’я Бяляцкага. Гэта нейкі нонсэнс, — рэзюмавала Таццяна Равяка.
Выглядае на тое, што беларуская дэмакратычная супольнасць пазбавілася яшчэ аднаго офіса. Але самым страшным можа стацца тое, калі літаральна на вуліцы апынуцца жонка і сын апальнага праваабаронцы.
У нашай краіне, на жаль, магчыма ўсё.