За налепку «Саша 3%» у Берасці канфіскавалі аўто

За налепку з надпісам «Саша 3%» канфіскавалі аўто супрацоўнікі ДАІ у жыхара Берасця Змітра Зарэмбы.

2020_06_30_pol_aryszt_auto_1_2.jpg

Афіцыйная прычына — падазрэнне на змяненне кузаўнога нумару.  Але берасцеец лічыць такую справу палітычна матываванай:
– Спынілі машыну берасцейскія супрацоўнікі ДАІ, праверылі машыну, выявілі дзве няспраўнасці на аўтамабілі. Гэта адсутнасць допуску да дарожнага руху і налепка на заднім шкле. Выпісалі мне два пратаколы. І далей папрасілі адкрыць капот аўтамабіля. Я без задняй думкі адкрыў капот і даішнік за долі секунды вырашыў, што кузаўныя нумары аўтамабіля зменены.

2020_06_30_pol_aryszt_auto_2.jpg


Зміцер Зарэмба ўжо спрабаваў звяртацца ў пракуратуру. Але пакуль што безвынікова. Таксама ніхто не тлумачыць, калі вернуць аўто.
racyja.com