Заблакаваны беларускі партал «Ежедневник», яго кіраўнік Сяргей Сацук на допыце
Дома ў Сяргея Сацука прайшоў ператрус, у яго забралі тэлефоны і ноўтбукі. Яго затрымалі і павезлі ў Следчы камітэт.

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў яго брат Аляксандр Сацук, які ўзяў на сябе функцыі галоўнага рэдактара сайта. Сам Аляксандр знаходзіцца ў Польшчы.
«Ежедневник» найбольшую вядомасць здабыў журналісцкімі расследаваннямі, на якіх спецыялізаваўся Сяргей Сацук.
«За некалькі дзён да таго “Ежедневник” пачаў праект пра беларускіх “тэрарыстаў”. Магчыма, новы ціск на партал звязаны менавіта з гэтым. А магчыма, проста прыйшла чарга», — кажа Аляксандр Сацук.