Захаваем школу ў Прылуках!

Жыхары вёскі Прылукі дамагаюцца захавання базавай школы, якую ўлады маюць намер рэарганізаваць да ўзроўню пачатковай школы. Актывісты кампаніі «За наш горад» дапамагаюць ў гэтым вяскоўцам.

szkola_1_1.jpg

Абсалютная большасць жыхароў вёскі вельмі занепакоеныя лёсам сваёй школы і дзяцей.

«26 мая 2017 года на агульнашкольных сходзе нас паставілі ў вядомасць, што базавую школу ў в. Прылукі рэарганізоўваць. З 1 верасня застанецца толькі пачатковая школа. Дадзены факт выклікаў вельмі негатыўную рэакцыю ва ўсіх жыхароў вёскі. Вёска перспектыўная: у гэтым годзе правялі газ, шмат моладзі, маладых сем'яў, будуецца шэраг новых дамоў. Мы лічым, што вёсцы патрэбен дадаткова дзіцячы садок, а ў школе група падоўжанага дня» — каментуе сітуацыю адна з ініцыятараў звароту Таццяна Ранчанка.

Паводле яе слоў школа ўкамплектавана і там створаны добрыя ўмовы для навучання. «Школа функцыянуе з 1946 года. У школе працуюць вопытныя педагогі, многія з якіх маюць вышэйшую катэгорыю. Школа прызнавалася лепшай навучальнай ўстановай ў раёне. Вучні школы неаднаразова займалі прызавыя месцы на конкурсах і алімпіядах у раёне і вобласці. Выпускнікі школы паступаюць у гімназіі і ліцэі, а затым у вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны» — дадае Ранчанка.

szkola_2.jpg

«Права на даступную адукацыю з'яўляецца базавай каштоўнасцю. Мы лічым, што толькі праз атрыманне якаснай і даступнай адукацыі можна дасягнуць лепшага жыцця. Таму мы падтрымліваем законныя патрабаванні жыхароў вёскі і аказваем ім дапамогу ў абароне сваіх правоў. У цяперашні час няма ніякай мэтазгоднасці зачыняць базавую школу» — кажа кіраўнік арганізацыі «За свой горад», старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП Ігар Маслоўскі.

Па словах Маслоўскага нельга эканоміць на адукацыі дзяцей.

«Сёння былі накіраваныя звароты ў раённы Савет дэпутатаў, Брэсцкі аблвыканкам і Міністэрства адукацыі. Пад зваротамі падпісаліся 306 жыхароў вёскі. Гэта ўнікальны выпадак, калі зварот падпісалі больш за палову жыхароў населенага пункта» — дадае Маслоўскі.

podpissi.jpg

У сваім звароце жыхары вёскі звяртаюць увагу, што базавая школа традыцыйна з'яўляецца культурным цэнтрам вёскі і просяць захаваць яе функцыянальнае прызначэнне.

Прэс-служба