Рада БХД сёння прыняла заяву "Свабоду палітвязням!"
Нацыянальная Рада аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя” на сваім пасяджэнні 21 сакавіка прыняла заяву "Свабоду палітвязням!”
![201303094gazetyjpg_0.jpg 201303094gazetyjpg_0.jpg](/img/v1/news/full/201303094gazetyjpg_0.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
"Беларускія хрысціянскія дэмакраты пачынаюць кампанію па вызваленні палітвязняў. Мы лічым адной з першачарговых задач на 2015 год — дамагчыся вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў.
Мы заяўляем, што без вызвалення і поўнага аднаўлення ў правах усіх палітычных вязняў ніякія выбары ў Беларусі не могуць лічыцца свабоднымі і справядлівымі.
Дзеля спрыяння хутчэйшаму вызваленню з-за кратаў, у выпадку не магчымасці абрання адзінага кандыдата дэмакратычнымі сіламі Беларусі, мы падтрымліваем кампанію па вылучэнні кандыдатам ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Статкевіча Мікалая Віктаравіча з адначасным патрабаваннем вызвалення палітвязняў: Яўгена Васьковіча, Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка, Арцёма Пракапенкі і Юрыя Рубцова. Усе палітвязні павінны быць вызвалены!
У выпадку, калі палітвязні застануцца за кратамі і не будуць адноўленыя ў правах, мы лічым немагчымым прызнанне любых выбараў свабоднымі і справядлівымі, а "абраную” на іх уладу лічым нелегітымнай", — гаворыцца ў заяве.