Заняткі курсаў «Мова нанова» ў Беластоку прайшлі з аншлагам

Як паведамляе «Р*дыё Рацыя», другія заняткі новага сезона беластоцкіх курсаў «Мова нанова» прайшлі з аншлагам.

313892968875807_n.jpg

Выданне піша, што арганізатары не памятаюць такой колькасці наведнікаў.

Людзі прастаялі ўсе дзве з паловай гадзіны сустрэчы. Не ў апошнюю чаргу гэта адбылося дзякуючы ганаровым гасцям курсаў — паэтцы Насці Кудасавай і музыку Яўгену Барышнікаву.

Наста Кудасава сёлета з сям’ёй пераехала ў Польшчу і жыве ў Гдыні. Для яе беластоцкая імпрэза сталася першай сустрэчай з чытачамі ў Польшчы: «Проста мяне запрасілі, ну чаму б і не, выхадны дзень якраз. Дзеці занятыя сваімі справамі, я змагла сабе дазволіць выехаць. Гэта будзе, напэўна, першы такі выступ у Польшчы. Я радая, што сюды трапіла, што пабачыла тут многа знаёмых людзей. Гэта мяне вельмі натхняе, такія цёплыя сустрэчы».

87793129279835_n.jpg

Курсы «Мова нанова Беласток» па-ранейшаму адбываюцца ў памяшканні «МедыяПорта» на Сянкевіча, 44. Акрамя моўных заняткаў на ўчарашняй сустрэчы Наста Кудасава чытала свае вершы і адказвала на пытанні, а Яўген Барышнікаў выступіў з уласнымі песнямі. Як і ў першым сезоне, плануецца, што пасяджэнні курсаў будуць адбывацца два разы на месяц.