Заробак 40% работнікаў у Беларусі меншы за 500 долараў

У кастрычніку заробак амаль у 40% работнікаў, якія ўлічваюцца афіцыйнай статыстыкай (сюды не адносяцца малыя арганізацыі з колькасцю работнікаў да 15 чалавек і індывідуальныя прадпрымальнікі), складаў менш за пяць мільёнаў рублёў.



zarobak1.jpg

Паводле афіцыйнай статыстыкі, у кастрычніку ў такіх арганізацыях працавала 3,2 млн чалавек. Зарплата больш чым 1,2 млн чалавек склала менш за 5 млн рублёў (менш за 500 долараў ЗША).
Варта адзначыць, што сярэдні заробак работнікаў у апошнія месяцы практычна не змяняўся. У жніўні ён складаў 6.360.000. рублёў, у верасні — 6.340.000. рублёў, у кастрычніку — 6.380.000. рублёў.
БелаПАН