Журналіст “Новага часу” Зміцер Галко прызнаны “Рыцарам года-2014”

Прэмія "Рыцар года: з прыўзнятым забралам" грамадскага руху імя Юрыя Захаранкі "Абаронцы Айчыны" за 2014 год была ўручаная журналісту газеты “Новы час” Зміцеру Галко. Цэрымонія ўзнагароджання адбылася 23 лютага на Управе БНФ у Мінску.
http://spring96.org/be/news/75749



premija_volchak_2.jpg

Алег Волчак, Раіса Міхайлоўская і Алексей Кароль

Аўтар серыі рэпартажаў і артыкулаў з зоны баявых дзеянняў ва Украіне не змог асабіста прыстунічаць на ўручэнні. У дадзены момант Зміцер Галко зноў знаходзіцца ва Украіне. Замест яго на сустрэчу прыйшоў галоўны рэдактар газеты “Новы час” Аляксей Кароль. 


Зміцер Галко яшчэ падчас Майдану сам сябе прызначыў і паехаў ва Украіну ў тэрміновую камандзіроўку. Двойчы быў на “тэатры” баявых дзеянняў: у Данбасе і Данецкім аэрапорце. Яго допісы — допісы развагі. Там няма агітацыі і прапаганды. Зміцер заслугоўвае не толькі гэтую прэмію, але і прэмію Міру. Таму што яго праца — не проста журналісцкая, а праца, якая патрабуе мужнасці, адказнасці і, безумоўна, смеласці паехаць туды, дзе небяспечна для жыцця”,  — дзеліцца Аляксей Кароль.

У розныя гады прэмія прысуджалася палітыкам і праваабаронцам: Гары Паганяйлу, Аляксандру Казуліну, Мікалаю Аўтуховічу, Аляксандру Камароўскаму, Уладзіміру Някляеву, Мікалаю Статкевічу, Раісе Міхайлоўскай, Уладзіміру Барадачу, журналісту Аляксандру Тамковічу.


Прэмію “Рыцар года” дзевяць год таму заснаваў грамадскі рух “Абаронцы айчыны”. Узнагарода носіць імя Юрыя Захаранкі  зніклага беларускага палітыка, колішняга міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
 

spring96.org