Жыхар Ліды таксама сабраўся на Марс
Міхаіл Румянцаў ужо прайшоў першы этап адбору ў межах праекта "Mars One". Чатыры яго пераможцы ўжо ў 2024 годзе адправяцца асвойваць далёкую планету. Міхаілу (на здымку) 24 гады. Зараз ён працуе праграмістам у Мінску.
![michail_rumiancau_z_lidy.jpg michail_rumiancau_z_lidy.jpg](/img/v1/news/full/michail_rumiancau_z_lidy.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У ліку пяці беларусаў ён прайшоў першы адборачны этап праекта, удзел у якім брала звыш 200 тыс. чалавек з розных краін свету. Цяпер прэтэндэнтаў засталося "ўсяго" крыху больш за
тысячу. З іх ліку будуць адабраныя 25 першых астранаўтаў. Іх адбор скончыцца да пачатку 2015 года, пасля чаго пачнецца інтэнсіўная трэнінгавая праграма.
Першая экспедыцыя запланаваная на 2024 год. Плануецца, што пералёт з Зямлі да Марса зойме 210 дзён. Жыць астранаўты будуць у спецыяльна пабудаванай да таго часу капсуле памераў у 200 квадратных
метраў.
У іх задачу будзе ўваходзіць падрыхтоўка да прыёму новых экіпажаў з Зямлі. Праект "Mars One" рэалізуецца аднайменным прыватным фондам, заснаваным у 2011 г. Басам Лансдорпам (Bas
Lansdorp) і Арно Вільдэрсам (Arno Wielders).
Грошы на рэалізацыю праекта збіраюцца па ўсім свеце найперш ад прыватных асобаў. На 1 студзеня 2014 г. ініцыятары праекта назбіралі 206 тыс. даляраў, якія прыйшлі з 82 краін свету. У ліку ахвярадаўцаў ёсць і беларусы. Іх сумарны ўнёсак у праект складае аж 178 даляраў.
У ліку ахвярадаўцаў ёсць і беларусы. Іх сумарны ўнёсак у праект складае аж 178 даляраў.
www.t-styl.info