Жыхарам гомельскай шматпавярхоўкі падвысілі плату за ваду ў 5 разоў
Жыхары сабралі подпісы і звярнуліся ва ўпраўленне ЖКГ Гомельскага аблвыканкама і ў Камітэт дзяржкантролю.
Сталыя чытачы «КП» звярнуліся ў рэдакцыю: ім рэзка падвысілі плату за падагрэў халоднай вады. Жыхары дома, у якім каля 600 кватэр, па адрасе Кожара, 1 у Гомелі абураныя тым,
што плату павысілі рэзка і неабгрунтавана.
— Звычайна мы плацілі за падагрэў не больш за 20 тысяч у месяц. Але ў студзені да аплаты запатрабавалі больш за 70 тысяч пры тым жа расходзе вады. У той час як тарыф павялічыўся
ўсяго на 5 тысяч. Больш за тое, іншым жыхарам, у якіх расход вады быў такім жа, як у нас, прыйшлі квітанцыі на 100, 150 і нават 170 тысяч! — кажуць пенсіянеры.
На званкі ў разлікова-касавы цэнтр адказвалі: такая, маўляў, дарагая вада! Праўда, афіцыйны адказ сёе-тое растлумачыў:
— У доме быў зняты лічыльнік для рамонту, таму агульнадамавы расход вады падзялілі на ўсе кватэры.
Але чаму хтосці павінен заплаціць 70, а хтосьці — 170 тысяч рублёў, не патлумачылі. І пераразлік зрабіць таксама ня паабяцалі. Таму жыхары сабралі подпісы і звярнуліся ў
кіраванне ЖКГ Гомельскага аблвыканкама і ў Камітэт дзяржкантролю.
kp.by