25 гадоў таму краіна прачнулася з «Народным альбомам»
28 снежня 1997 года ў мінскім ТЮГу адбылася прэм’ера супольнага музычнага праекта, які стаўся падзеяй у гісторыі беларускай незалежнай музыкі.
![photo_2022_12_29_11_53_55.jpg photo_2022_12_29_11_53_55.jpg](/img/v1/images/photo_2022_12_29_11_53_55.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Народнаму альбому» — 25 гадоў, нагадвае «BY_c*lture».
«Праект, які моцна на мяне паўплываў і дапамог адкрыць іншую Беларусь. Таямнічую, чароўную, прыцягальную, сапраўдную, шматвымерную і неспасцігальную», — адзначае Сяргей Будкін.
«Народны альбом» — наш «Сяржант Пэпер»: калажны рэсурс пашырэння свядомасці, канцэптуальны праект па рэанімацыі нацыянальнай годнасці праз поп-стылі і рок-кадры. Гэта лінія нашых сэрцаў, лапікавая коўдра з нот і слоў, запрашэнне да любові, дасланае з мінуўшчыны. Якое, цалкам магчыма, прыдумалі паэты і гітарысты. Але зрабілі гэта найлепшым чынам», — піша пра праект культуролаг Максім Жбанкоў.
![«Народны альбом» – легенда, у якой хочацца апынуцца «Народны альбом» – легенда, у якой хочацца апынуцца](/img/v1/images/narodny_albom._vokladka.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
![photo_2022_12_29_11_53_56.jpg photo_2022_12_29_11_53_56.jpg](/img/v1/images/photo_2022_12_29_11_53_56.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![photo_2022_12_29_11_53_53.jpg photo_2022_12_29_11_53_53.jpg](/img/v1/images/photo_2022_12_29_11_53_53.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![Яны яшчэ вернуцца Яны яшчэ вернуцца](/img/v1/images/narodny_albom__pavel_aksinovicz___1__logo_1.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)