Абвешчаны пераможцы Прэміі Цёткі ў дзвюх намінацыях

На жаль, імпрэзы прысвечанай дзіцячай літаратуры і прэміі, сёлета не чакаецца.

premija_cetki_1.png

У 2021 годзе «Найлепшай кнігай для дзяцей і падлеткаў» стала кніга Вольгі Гапеевай «Адна шкарпэтка і іншыя гісторыі» (Галіяфы).

У намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне» перамогу атрымаў Валерый Славук, які аздобіў збор чарадзейных казак «Вядзьмар, які рабіўся ваўком» (Янушкевіч).

У складзе літаратурнага журы ў гэтым годзе працавалі Вера Жыбуль (Бурлак), Наста Грышчук, Наталля Мядзвездь, Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская і Ціхан Чарнякевіч.

У мастацкае журы ўваходзілі Кацярына Дубовік, Павел Татарнікаў і Ігар Юхневіч.

На жаль, імпрэзы прысвечанай дзіцячай літаратуры і прэміі, сёлета не чакаецца.

Прэмія Цёткі ўручаецца з 2016 года. За гэты час лаўрэатамі прэміі рабіліся Надзея Ясмінска і мастачка Кацярына Дубовік з кнігай “Сем ружаў”, Уладзімір Арлоў і Павел Татарнікаў з кнігай “Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі”, Валеры Гапееў з кнігай “Мая мілая ведзьма” і Лізавета Лянкевіч з ілюстрацыямі да кнігі Рыгора Барадуліна “Азбука. Вясёлы вулей”, Вера Бурлак з кнігай вершаў “Фантазюркі” і Кацярына Дубовік з ілюстрацыямі да кнігі Надзеі Ясмінскай “Чаму Меша не мае хаты”.

У 2020 годзе пераможцамі сталі Зараслава Камінская з кнігай “Калядны стол” і Вераніка Шпак, якая аформіла кнігу Генадзя Аўласенкі «Як зубраня “Зубраня” наведала».

Паводле прэс-рэлізу