Адменены "Бульбокс-Live", дзе мусілі выступіць IQ48 і "Дай Дарогу!"

Канцэрт "Бульбокс-LIVE" мусіў адбыцца ў нядзелю ў клубе “Dооdah King”. Арганізатары на сваёй старонцы пішуць, што канцэрту не будзе з-за тэхнічных прычын. Ён пераносіцца на нявызначаны тэрмін.  



120037.jpg

Канцэрт "Бульбокс-LIVE", які меў адбыцца ў нядзелю ў клубе “Dооdah King”, адменены па тэхнічных прычынах. Пра гэта на сваёй старонцы вконтакте паведаміў гурт “Дай Дарогу!”. Інфармацыю пацвердзіў і лідар “IQ48” Яўген Бузоўскі, дадаўшы сумнае: “ноў комент”.

Арганізатары канцэрту ў сацыяльных сетках напісалі наступнае:

“На жаль паведамляем,  што па тэхнічных прычынах мерапрыемства 17 лютага "Бульбокс-LIVE" пераносіцца на нявызначаны тэрмін”.

Нагадаем, "Бульбокс-LIVE" — гэта ток-шоў, якое спалучае жывы выступ гуртоў і інтэрв’ю з імі. Яно транслюецца ў эфіры "8 тэлеканала". 17 лютага на сцэну “Dооdah King” мусілі ўзняцца “Дай Дарогу!” у пашыраным складзе з новай акустычнай праграмай, “IQ48” абяцалі некалькі прэм’ер, парадаваць прыхільнікаў збіралася і каманда дзейнай рок-князёўны Зоі Сахончык “ZM99”.

Маша Калеснікава, euroradio.fm