Адзначым Дзень народзінаў Рыгора Барадуліна!

У лютым 2020 года апошняму Народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну споўнілася б 85 гадоў. Чарадзей беларускай паэзіі, мастак роднай мовы, чалавек-легенда — ужо 6 год, як яго няма з намі. Але жывуць яго вершы, яго поўныя пяшчоты словы, яго закаханасць у сваіх людзей, матулю і малую Радзіму — Вушаччыну.

baradulin_fb.png

Сучасныя гурты 1 сакавіка а 19.00 аб'яднаюцца на сцэне камернай залы «Верхні горад», каб узгадаць славутага земляка і ў яго гонар заспяваць песні Вушаччыны. У праграме возьмуць удзел фальклорны гурт «Варган», капэла «Колісьнія» і гурт «Vuraj». Гэтым вечарам прагучаць таксама і арыгінальныя творы названых выканаўцаў.
Полацкі фальклорны гурт «Варган» вядомы дасканалым пераняццем аўтэнтычнай манеры выканання народных спеваў.
Капэла «Колісьнія», натхняючыся творчасцю старых вясковых музыкаў, выконвае пераважна інструментальны рэпертуар.
Гурт «Vuraj» экспэрымэнтуе з аўтэнтычным спеўным матэрыялам, ствараючы новыя творы адмысловага гучання.
Павіншуем Народнага паэта разам! Прыходзьце на святочны канцэрт!

Квіткі можна набыць тут і тут.
Паводле прэс-рэлізу