Анонс: вечарына ад «Скарыны» ў Варшаве
Выдавецтва «Скарына» запрашае 18 лютага на вечарыну ўсіх, хто любіць літаратуру і беларускую мову.
![veczaryna_05.jpg veczaryna_05.jpg](/img/v1/images/veczaryna_05.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У вечарыне возьмуць удзел заснавальнік выдавецтва, галоўны рэдактар Ігар Іваноў і Уладзіслаў Гарбацкі, пісьменнік, сацыялінгвіст, аўтар прац пра фемінітывы ў беларускай мове, перакладчык нобелеўскай лаўрэаткі Ані Эрно і яшчэ некалькіх аўтараў/ак і паэтаў/ак. Апроч гэтага Уладзіслаў — сталы аўтар «Новага Часу». Пачытаць яго артыкулы можна тут.
![Як спалучаюцца мова і сэксуальнасць? Уладзіслаў Гарбацкі: Тое, што для еўрапейцаў з’яўляецца ідэалам, беларусы ўжо часткова рэалізавалі](/img/v1/images/img_20221022_132557_275.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Удзельнікі вечарыны паразважаюць, ці трэба беларускай дыяспары свае выдавецтвы і якая будучыня іх чакае, а таксама даведаюцца пра кніжныя навінкі.
Сустрэча адбудзецца 18 лютага, а 16:00 у прасторы РБС (ul. Hoża 41/2, Warszawa).
На вечарыне можна будзе набыць кнігі выдавецтва «Скарына» і раман «Падзея» Ані Эрно.
![Хто такая Нобелеўская лаўрэатка і змрочаная аптымістка Ані Эрно? Змрочная аптымістка і Нобелеўская лаўрэатка Ані Эрно](/img/v1/images/1665127252105blob.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)