Цікавосткі на XXVI Міжнароднай кніжнай выставе

З 6 па 10 лютага пройдзе XXVI Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Удзел у ёй возьмуць прадстаўнікі 35 краін свету. Танк з кніг, кантрабандысцкія песні ад Лявона Вольскага, працяг «Авантур Вырвіча» і сустрэча са Святланай Алексіевіч. Што цікавага сёлета прапануецца беларускім аматарам кнігі?

1_170.jpg


Выстава пройдзе ў выставачным цэнтры «БелЭкспа» (Мінск, пр. Пераможцаў, 14). Урачыстае адкрыццё адбудзецца 6 лютага а 12-й гадзіне. Арганізатарамі выступаюць Міністэрства інфармацыі, Мінскі гарвыканкам, Саюз пісьменнікаў Беларусі. Пройдзе выстава пад слоганам «Больш чым кнігі». У дні правядзення выставы можна будзе набыць кнігі са зніжкай. Падчас выставы пройдуць традыцыйна шматлікія сустрэчы з аўтарамі, выдаўцамі, мастакамі, прэзентацыі кніг, круглыя сталы, аўтограф-сесіі, майстар-класы.

Друкарскі двор

Друкарскі двор

Будзе працаваць дзіцячая пляцоўка і экспазіцыя «Друкарскі двор XVI стагоддзя», якая прадэманструе ўнікальную абстаноўку старадаўняга друкарскага двара. Наведвальнікі змогуць убачыць арыгінал «Малой падарожнай кніжыцы» Францыска Скарыны 1522 года выдання. Бацькам і дзецям цікава будзе наведаць выставу 9 лютага, дзень прэзентацый дзіцячай літаратуры. У гэты ж дзень увечары ў канферэнц-зале Адміністрацыйнага комплексу пройдзе творчая сустрэча з пісьменніцай, лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святланай Алексіевіч.
Напэўна, не застанецца па-за ўвагай і інтэрактыўны праект, старт якому будзе дадзены ў дзень адкрыцця выставы. Ён прымеркаваны да 75-годдзя вызвалення Беларусі і па задумках аўтараў праекту — будзе сімвалізаваць мір у нашай краіне. Як распавёў намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі, падчас выставы плануецца сабраць мірны танк з кніг, у чым зможа прыняць удзел кожны ахвотнік, які прынясе кнігі з сабой ці набудзе іх на выставе. А затым гэтыя кнігі будуць перададзены ў дзіцячыя і медыцынскія ўстановы, зацікаўленыя ў папаўненні сваіх бібліятэк.
Ганаровым госцем сёлета былі абвешчаны ЗША. Але, падобна, упершыню прадстаўнікі пасольства краіны- ганаровага госця не прымуць удзел у выставе — праз шатдаўн, які доўжыўся да 25 студзеня. У сувязі з спыненнем фінансавання амбасада ЗША была вымушана прыпыніць усялякую публічную дзейнасць. У дыпмісіі выказалі шкадаванне з гэтай нагоды, але Міністэрства інфармацыі паабяцала забяспечыць прэзентацыі літаратурных твораў амерыканскіх аўтараў, якія прымуць удзел у выставе-кірмашы.

Прэзентацыі кніжных навінак на Польскім стэндзе

Прэзентацыі кніжных навінак на Польскім стэндзе

Польскі Інстытут у Мінску, кракаўскі Інстытут кнігі і Пасольства Рэспублікі Польшча запрашаюць на Польскі стэнд. 7 лютага ў 17.30 тут адбудзецца прэзентацыя кнігі-альбома «Чэслаў Немэн», выдадзенага з нагоды 80-годдзя з дня нараджэння легендарнага спевака, і сустрэча з аўтарамі. 9 лютага а 16-й гадзіне пачнецца прэзентацыя трэцяй часткі «Менскай трылогіі» польска-беларускага празаіка Сяргея Пясецкага «Ніхто дабром не дасць збаўлення» ў перакладзе на беларускую мову. Адмысловы госць — суаўтар «Народнага альбому» Лявон Вольскі з «кантрабандысцкімі песнямі»! 10 лютага а 11-ай гадзіне адбудзецца прэзентацыя аповесці Анджэя Малешкі «Магічнае дрэва. Чырвонае крэсла», першай кнігі са шматтомнага цыкла фэнтэзійных аповесцей. Кніга атрымала ў Польшчы прэстыжную прэмію IBBY за найлепшую кнігу для маладых чытачоў і дагэтуль б’е рэкорды па продажах. Цыкл кніг «Магічнае дрэва» зрабіўся асновай для сусветна вядомага серыяла, які атрымаў прэмію «Эмі» за фантазію, мудрасць і гумар.

4_135.jpg


На стэндзе Швецыі можна прымерыць парык Піпі Доўгайпанчохі і сфатаграфавацца ў ім, як і з вялікім сцягам краіны, а таксама паглядзець міні-выставу ілюстрацый «Ура дзіцячай кнізе!». А на стэндзе Фінляндыі можна зрабіць сэлфі ў саколках фінскай зборнай па хакеі. Паўдзельнічаць у інтэрактыўных ралі з выкарыстаннем мабільных тэлефонаў можна будзе на стэндзе Інстытута імя Гётэ (Германія).

Людміла Рублеўская з трылогіяй «Авантуры Пранціша Вырвіча»

Людміла Рублеўская з трылогіяй «Авантуры Пранціша Вырвіча»

Прыемная навіна для тых, хто чакаў працягу «Авантур Пранціша Вырвіча» Людмілы Рублеўскай — 8 лютага а 18-й гадзіне на стэндзе Выдавецкага дому «Звязда» адбудзецца аўтограф-сесія з аўтаракай і прэзентацыя пятай кнігі серыі — «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага Доктара». Кніга толькі выйшла з друкарні і ў прамым сэнсе — з тыпаграфіі на стэнд. Кнігі з серыі ўжо адзначаны шэрагам прэмій («Кніга года», «Нацыянальная літаратурная прэмія»), перакладзены на рускую мову, а ў хуткім часе на «Беларусьфільме» прыступаюць да экранізацыі першай кнігі.

6_92.jpg


9 лютага ў 13.30 на Цэнтральнай пляцоўцы Нацыянальнага стэнда Беларусі адбудзецца прэзентацыя гістарычнага рамана-эпапеі «Багуслаў Радзівіл. Нямецкі прынц з Вялікага Княства Літоўскага» ў перакладзе на беларускую мову Наталлі Бабінай і творчая сустрэча з аўтарам Ірынай Данеўскай (Украіна). Арганізатар: выдавец А. Янушкевіч.

Спіс мерапрыемстваў і прэзентацый, якія могуць вас зацікавіць

6 лютага (серада)12.00–12.30 Урачыстае адкрыццё XXVІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу. Цэнтральная пляцоўка Нацыянальнага стэнда Беларусі.14.45–15.15 Прэзентацыя факсімільнага выдання першай у свеце кнігі пад назвай «Буквар» (1618). Кніга з'яўляецца факсімільнай копіяй першага «Буквара», які выйшаў у свет 24 ліпеня 1618 года ў друкарні Віленскага Свята-Духова праваслаўнага братэрства ў мястэчку Еўе. Цэнтральная пляцоўка.16.15–16.45 Прэзентацыя кнігі «Беларусь праз стагоддзі ў будучыню» (выдавецтва «Беларусь») з удзелам складальніка С. Пешына і аўтараў тэксту Д. Матвейчык і М. Плавінскага. Касцюмаванае шоў. Музычнае суправаджэнне — гурт «Стары Ольса». Цэнтральная пляцоўка. 17.30–18.00 Анімаванае чытанне для дзяцей шведскай кнігі-комікса «Даведнік супергерояў» на беларускай мове. Стэнд Швецыі.
7 лютага (чацвер)15.30–16.00 Прэзентацыя кнігі Віктара Хурсіка «Vale. Кніга пра род і лёс Магдалены Радзівіл». Пляцоўка «Пісьменнік і час».16.00–18.00 Прэзентацыя серыі «Энцыклапедыя народнага майстра» — кніг «Писанки», «Изделия из кожи», «Соломоплетение», «Лозоплетение», «Куклы», «Пасланні ад продкаў» з удзелам аўтараў кніг — народных майстроў. Майстар-класы па стварэнні ўнікальных вырабаў. Аўтограф-сесія. Стэнд выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя ім. П.Броўкі».16.00–18.00 Майстар-клас «Буся — птушыны чэмпіён» ад літаратурнага рэдактара Вікторыі Трэнас. Па старонках часопіса «Буся». Дзіцячая пляцоўка.17.30–8.30 Прэзентацыя альбома «Чэслаў Немэн», выдадзенага з нагоды 80-годдзя з дня нараджэння знакамітага спевака. Сустрэча з аўтарамі — журналістам і кінасцэнарыстам Верай Савінай і фатографам Віталём Раковічам. Стэнд Польскага Інстытута ў Мінску.

7_74.jpg


8 лютага (пятніца)15.00 Уладзімір Падалінскі (гісторык, аўтар манаграфіі «Прадстаўніцтва Вялікага Княства Літоўскага на Люблінскім сойме 1569 года»). Стэнд выдавецтва «Янушкевіч».16.00 Юлія Шарова (аўтарка астрапсіхалагічнага рамана «Вяртанне Ліліт»). Стэнд выдавецтва «Янушкевіч».16.00–17.00 Прэзентацыя дзіцячых кніг Пятра Васючэнкі «Жаласлівая каралеўна», Людмілы Рублеўскай «Прыгоды мышкі Пік-Пік», Алеся Гібок-Гібкоўскага «Дом каля возера», Тамары Бунта «Чароўны кошык», зборніка «Дзіцячы атлас Беларусі» Дзмітрыя Пятровіча. З удзелам аўтараў, артыстаў, школьнікаў, мастацкага калектыва «Калыханка» (Міханавічы) і вакальнага ансамбля г. Іванава «Дзілібэнд». Арганізатар: выдавецтва «Мастацкая літаратура». Дзіцячая пляцоўка.17.00 Сустрэча з нарвежскім пісьменнікам і ілюстратарам Стыянам Холе. Прэзентацыя беларускага перакладу кнігі «Лета Гармана», якая атрымала шмат прэмій, уключаючы самую прэстыжную — Балонскую 2007 года. Твор перакладзены на 18 моваў свету. Арганізатар: выдавец А. Янушкевіч. Стэнд Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі.17.30–18.30 Дырэктар Цэнтра шведскіх даследаванняў Анастасія Майская кансультуе па адукацыйных праграмах у Швецыі, шведскай мове і разнастайным пытанням пра Швецыю. Уручэнне прызаў пераможцам віктарыны пра сучасную шведскую літаратуру. Стэнд Швецыі.17.30–18.30 Прэзентацыя кнігі «Старонкі гісторыі польскай дыпламатычнай службы 1918—1939. Эканамічная дыпламатыя» з удзелам аўтара — Аляксандра Васілеўскага, супрацоўніка польскага знешнепалітычнага ведамства. Стэнд Польскага Інстытута ў Мінску.18.00–19.00 Прэзентацыя пятай кнігі серыі пра Вырвіча «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага Доктара» Людмілы Рублеўскай, аўтограф-сесія з аўтарам кнігі. Стэнд Выдавецкага дому «Звязда».

Стэнд выдавецтва «Янушкевіч»

Стэнд выдавецтва «Янушкевіч»

9 лютага (субота)11.00 Вера Бурлак (кніга вершаў «Фантазюркі»). Стэнд выдавецтва «Галіяфы».11.00–12.00 «Мама Му паранілася». Спектакль па кнізе Юі Вісландар (3+). Арганізатар: тэатрык «Лямцавая батлейка» Веранікі Фомінай. Дзіцячая пляцоўка.11.30–12.00 Прэзентацыя кнігі Маргарыты Латышкевіч «Наш дом» і кнігі Станіславы Умец «Сэрца Сакры» (выдавецтва «Мастацкая літаратура»). Пляцоўка «Пісьменнік і час».12.00–13.00 Ганна Янкута (перакладчыца, аўтарка кнігі «Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў»). Стэнд выдавецтва «Янушкевіч».13.00 Надзея Ясмінска (аўтарка кніг для дзяцей «Пацеркі і кроплі» і «Дом цікаўных казак»). Стэнд выдавецтва «Янушкевіч».13.00–14.00 Першая прэзентацыя рамана «Гасцініца "Бельгія"» Ганны Севярынец. Пляцоўка «Пісьменнік і час».13.30 Творчая сустрэча з Ірынай Данеўскай (Украіна) — аўтарам бестсэлера «Багуслаў Радзівіл». Нацыянальны стэнд.14.00–15.30 Нобелеўскія лаўрэаты па-беларуску. Прэзентацыя перакладаў кніг лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі на беларускую мову. Будуць прадстаўлены: Кадзуа Ісігура «Не адпускай мяне», Архан Памук «Стамбул. Горад і ўспаміны», Томас Ман «Смерць у Венецыі». Стэнд выдавецтва «Янушкевіч».

10_52.jpg


14.00 Валерый Гапееў (раман «Пазл»). Стэнд выдавецтва «Галіяфы».14.30 Ірына Данеўская (раман «Багуслаў Радзівіл»). Аўтограф сесія. Стэнд выдавецтва «Янушкевіч».14.00–15.00 Адкрыты ўрок італьянскай для дзяцей з прэзентацыяй кніг і італьянскіх дапаможнікаў для замежнікаў. Уручэнне італьянскіх міжнародных сертыфікатаў PLIDA для дзяцей. Стэнд Італіі.15.00 Алена Брава (раман «Садомская яблыня»). Стэнд выдавецтва «Галіяфы».

 Стэнд выдавецтва «Галіяфы»

 Стэнд выдавецтва «Галіяфы»

15.00–16.00 «Элмер, слон у клетачку». Чытанні для дзяцей па-англійску. Дзіцячая пляцоўка.15.30 Альгерд Бахарэвіч (аўтар кнігі «Мае дзевяностыя»). Стэнд выдавецтва «Янушкевіч».16.00 Алесь Марачкін (кніга «Ад магніта Балабуя да Готланда»). Стэнд выдавецтва «Галіяфы».16.00 Прэзентацыя беларуска-ўкраінскай кнігі-білінгвы для дзяцей «Далоў дорослых»/«Долой взрослых» (выдавецтва «Люта Справа»). З удзелам аўтара кнігі Сяргея Прылуцкага і перакладчыцы кнігі на ўкраінскую мову Алены Сцепаненка. Стэнд Украіны.16.00–17.00 «Пацеркі і кроплі». Інтэрактыўныя гучныя чытанні на беларускай мове ад Надзеі Ясмінскай (8+). Дзіцячая пляцоўка.16.00–18.00 Прэзентацыя трэцяй часткі «Менскай трылогіі» польска-беларускага празаіка Сяргея Пясецкага «Ніхто дабром не дасць збаўлення» ў перакладзе на бел. мову. У прэзентацыі прымуць удзел: Эва Тамашэвіч — унучка С. Пясецкага, даследчыца яго творчасці, Віктар Шукеловіч і Марыя Пушкіна — перакладчыкі, Марына Казлоўская — рэдактарка беларускага перакладу трылогіі. Спецыяльны госць — Лявон Вольскі. Стэнд Польскага Інстытута ў Мінску.

11_53.jpg


16.00–18.00 Прэзентацыя серыі «Энцыклапедыя народнага майстра» — кніг «Писанки», «Изделия из кожи», «Соломоплетение», «Лозоплетение», «Куклы», «Пасланні ад продкаў» з удзелам аўтараў кніг — народных майстроў. Майстар-класы па стварэнні ўнікальных вырабаў. Аўтограф-сесія. Стэнд выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя ім. П.Броўкі»17.00 Зміцер Вішнёў (аўтар кнігі «Калі прыгледзецца — Марс сіні»). Стэнд выдавецтва «Янушкевіч».17.30–19.00 Творчая сустрэча з пісьменніцай, лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святланай Алексіевіч. Арганізатар: расійскае выдавецтва «Время». Канферэнц-зала Адміністрацыйнага комплексу.18.00 Марыя Мартысевіч (аўтар паэмы «Сарматыя»). Стэнд выдавецтва «Янушкевіч».
10 лютага (нядзеля)10.30–14.00 Прэзентацыя серыі «Энцыклапедыя народнага майстра» — кніг «Писанки», «Изделия из кожи», «Соломоплетение», «Лозоплетение», «Куклы», «Пасланні ад продкаў» з удзелам аўтараў кніг — народных майстроў. Майстар-класы па стварэнні ўнікальных вырабаў. Аўтограф-сесія. Стэнд выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя ім. П.Броўкі».11.00–12.00 Прэзентацыя фантастычнай аповесці Анджэя Малешкі «Магічная дрэва. Чырвонае крэсла», першай кнігі са шматтомнага цыкла фэнтэзійных аповесцей. Кніга распавядае пра траіх дзяцей, якія знайшлі крэсла, здольнае выконваць жаданні. Вядзе прэзентацыю перакладчыца Марына Шода. Удзельнікаў прэзентацыі чакаюць конкурсы з прызамі!11.00–12.00 Ганна Янкута (перакладчыца, аўтарка кнігі «Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў»). Стэнд выдавецтва «Янушкевіч».12.00 Надзея Ясмінска & Стася Сакалоўская. Стэнд выдавецтва «Янушкевіч».12.00–13.00 Гульні па старонках часопісаў «Вясёлка» і «Буся»: «Пільныя вочкі» (рубрыка «Што мастак намаляваў не так?»); «Гуляем-чытаем-запамінаем» — слоўнічак ад Бусі. Дзіцячая пляцоўка. 15.00 Цырымонія закрыцця выставы. Уручэнне дыпламоў за лепшую экспазіцыю.