Міністэрства інфармацыі адмовілася ад «танка» на кніжнай выставе

На Мінскай міжнароднай кніжнай выставе не будзе скульптуры танка з кніг. Пра гэта Свабодзе расказалі ў Міністэрстве інфармацыі.

9_53_1_logo.jpg


Паводле Алены Паўлавай, начальніцы ўпраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці, ад ідэі з танкам адмовіўся арганізацыйны камітэт выставы.
«Абмяркоўвалася шмат розных прапановаў, але гэтая не была падтрыманая аргкамітэтам. Вырашылі ўстрымацца», — сказала Свабодзе Паўлава.
Прадстаўніца Міністэрства інфармацыі сказала, што замест танка для выставы падрыхтавалі іншы арт-аб’ект. Гэта будуць вялікія літары «Беларусь», у якіх будуць стаяць кнігі.
«Мы вырашылі, што гэта бліжэй да выставы, да кніг», — сказала Паўлава.


Раней была інфармацыя, што на Мінскай кніжнай выставе з'явіцца скульптура танка. Яе збіраліся прымеркаваць да 75-годдзя вызвалення Беларусі.