Дэкларацыя правоў чалавека выцінанкай

Дэкларацыя правоў чалавека выцінанкай… Нават уявіць сабе такое няпроста. А Вольга Бабурына, сённяшні герой праекта “Маналог Майстра”, зрабіла гэта!



manmaj.jpg

 У чарговым фільме глядзіце, як майстра з традыцыйнага робіць сучаснае, як разбурае стэрэатыпы і прачыняе дзверы ў таямнічы свет беларускай выцінанкі.

Глядзіце нарыс “Карані” і дзяліцеся ім з сябрамі, бо фільмы праекта “Маналог Майстра” даступныя для разумення ўсім: у наладках відэа ёсць ангельскія і рускія субтытры.


Маналог Майстра” — серыя з сямі вiдэанарысаў, галерэя творчых партрэтаў унікальных майстроў, якія жывуць і ствараюць сёння ў Беларусі. У кадры майстар, яго справа і яго аповед пра рамяство і рамесніка, пра пераемнасць, культуру і пра жыццё — мінулае і будучыню.

Сем выбітных майстроў, сем самабытных рамёстваў, сем адметных светапоглядаў!

Сачыце за навінамі на сайце “Будзьма!” і адкрыйце для сябе ўсе таямніцы рамяства і ўнутранага свету ўнікальных беларускіх майстроў!

Сайт праекта “Маналог Майстра”

budzma.by