«Dzieciuki» былі гасцямі гарадзенскай «Мовы Нанова»

Гурт, прызнаны нядаўна музычнымі «Героямі года» у Беларусі, даў 12 студзеня для наведвальнікаў курсаў невялікі акустычны канцэрт.



get_idfghjk.jpg

Першыя ў 2015 годзе заняткі курсаў былі прысвечаныя самай адметнай беларускай літары — "ў". 

get_img?ImageWidth=515&ImageHeight=344&ImageId=44284

Наведвальнікі "Мовы Нанова" разам з вядоўцамі Антосем ды Веранікай прыгадалі выпадкі, у якіх выкарыстоўваецца гэтая літара, а затым перадалі рэй "Dzieciukam".

get_img?ImageWidth=515&ImageHeight=344&ImageId=44288

get_img?ImageWidth=515&ImageHeight=344&ImageId=44289

"Разынкай" заняткаў стала складанне ўдзельньнікамі сваеасаблівага рэйтынгу "Асобаў года на Гарадзеншчыне". 

get_img?ImageWidth=515&ImageHeight=344&ImageId=44290

У якасці намінантаў называліся прозвішчы гісторыкаў Краўцэвіча і Вашкевіча, музыкаў Алеся Дзянісава і Зміцера Вайцюшкевіча, мастака Юрыя Якавенкі, спартоца Дзмітрыя Варэца і іншых асобаў.

get_img?ImageWidth=515&ImageHeight=344&ImageId=44287

get_img?ImageWidth=515&ImageHeight=344&ImageId=44286

Скончыліся заняткі тым, што кожны ўдзельнік курса ўручыў сабе медаль за нейкія ўласныя якасці.

get_img?ImageWidth=960&ImageHeight=641&ImageId=44285

Наступныя заняткі курсаў "Мова Нанова Гародня" адбудуцца 19 студзеня.

Іх наведвальнікі даведаюцца, якім чынам танна і выгодна можна вандраваць па свеце, выкарыстоўваючы танныя авіялініі і іншыя выгодныя варыянты падарожжаў.

В. Дрэма, www.t-styl.info

Відэа: Ірына Новік