Адбылася вечарына памяці Юркі Гуменюка

У Гародні адбылася вечарына памяці беларускага паэта, журналіста Юркі Гуменюка. Два гады таму ён загінуў пры трагічных абставінах.



thumbs_gum30.jpg

Юрку Гуменюка, беларускага паэта, творцу, згадалі ў Гародні на вечарыне, прысвечанай другой гадавіне яго смерці. Некалькі дзясяткаў гарадзенцаў слухалі ўспаміны пра паэта, дэкламацыю ягоных вершаў, а таксама пакладзеную на вершы песні.

www.racyja.com__wp_content_uplo_2ecdc3f37559b85ae49075c4e6c916ba.jpeg

Паводле літаратаркі Алы Петрушкевіч, Юрка Гумянюк застаецца загадкай у найноўшай гісторыі:

— Натуральна, што нас усіх вельмі непакоіць і вельмі хвалюе загадка ягонага сыходу. Паэт марыць пра тое, каб засталося слова, каб засталіся ягоныя творы. А як яны могуць застацца? Не памятаць сёння Юру — гэта забіць ягоную паэзію. Калі мы перастанем гаварыць пра яго, перастанем ушаноўваць яго, значыць мы спрычынімся да няпамяцтва, да знішчэння нашага паэта.

Прыемнай навіной сталася інфармацыя ад літаратара Алеся Аркуша, што выходзяць кніжкі пра Юрку Гуменюка. Кнігі “Мясцовы час” і Краіна няйздзейненых мараў”, адна пад аўтарствам, а другая пад укладаннем Алеся Аркуша былі паказаны публіцы вечарыны, як напамін пра паэта. Бо пакуль  жывы творы, пакуль яны гучаць –  датуль жывы паэт.

thumbs_IMG_4448.JPG


thumbs_IMG_4454.JPG


thumbs_IMG_4461.JPG


thumbs_IMG_4465.JPG


thumbs_IMG_4486.JPG


19 студзеня 2013 году Юры Гумянюк выпаў з дзявятага паверху інтэрнату па вуліцы Сухамбаева, што знаходзіцца побач з ягоным домам. Ён з’яўляецца аўтарам кніг паэзіі, п’есаў для дзяцей, якія паставіў Гарадзенскі тэатр лялек.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара