Ігнат Абдзіраловіч. Запавет ліючайся формы

Лятучы ўніверсітэт, грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі”, курсы беларускай мовы “Мова Нанова” прадстаўляюць цыкл лекцый, прысвечаных Ігнату Абдзіраловічу



10645004_923206874382880_4444567471004708411_n.jpg

13 лютага, Прыватная гасцёўня (Маладзечна, вул. Чыстая, 26), 16.00

 

Часткай культуры з’яўляюцца запаветы — узоры будучыні. Айцы-пачынальнікі беларускага праекту ўяўлялі сабе розныя вобразы Беларусі. І калі накласці іх як трафарэты на сучаснасць, можна ўбачыць, што яны збольшага завершаныя, мэты дасягнутыя.

Гэта значыць, што беларускі час завяршаецца і патрабуе ўзнаўлення. Калі ж скончыцца эмоцыя самасці, з якой паўставаў беларускі праект, нас чакае нармалізацыя, еўрапейскі стандарт. І няма, мабыць, большага здзеку з еўрапейскай першаснасці і самасці, чым гэтая самакаланізацыя.

Нам належыць узнавіць беларускі час. Перастварыць мову, пераўявіць краіну. І тады мы ўзгадваем пра яшчэ адзін узор Беларусі, які здаваўся раней нямысным і немагчымым. Запавет ліючайся формы Ігната Абдзіраловіча — гэта ідэя, вартая быць марай нашага тысячагоддзя.

13 лютага ў межах цыкла лекцый, прысвечаных спадчыне Ігната Абдзіраловіча, Лятучы ўніверсітэт пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі” і курсаў беларускай мовы “Мова Нанова” запрашае на лекцыю філосафа, паэта, перакладчыка Міхаіла БаярынаЗапавет ліючайся формы. Лекцыя адбудзецца ў маладзечанскай прыватнай гасцёўні (Маладзечна, вул Чыстая, 26). Пачатак а 16.00. Уваход вольны!