«Martin S.» прадставіў свой новы альбом у клубе «Re:public» (фотасправаздача)
Беларускі музычных indie-гурт «Martin S.» гэтай восенню выпусціў сваю другую кружэлку пад назвай «Першы». 28 кастрычніка на вялікай сцэне клуба «Re:public» музыкі прадставілі сваю новую кружэлку.
Калектыў у верасні мінулага года абвесціў пачатак краўдфандынгава праекта пад назвай «Альбом альбо смерць». Калі б гурт не змог сабраць патрэбныя сродкі (тры тысячы долараў), то запісаў бы столькі песень, на колькі хопіла сабраных грошай, і спыніў бы сваё існаванне назаўсёды.
1 чэрвеня музыкі абвесцілі, што сродкі сабраны цалкам і альбом мусіць быць.