Музыка не для ўсіх. «Fink» далі канцэрт у Мінску (фотарэпартаж)

Канцэртнае агенцтва «Атам інтэртэйнмэнт» дало старт новаму фармату музычных мерапрыемстваў пад назвай «Музыка не для ўсіх».



У Мінск будуць прыязджаць маладыя, але ўжо вядомыя на Захадзе калектывы. Першаадкрывальнікамі праекту сталі брытанцы «Fink»: музыкі адыгралі канцэртам у рэстаране-бровары «Друзья» 1 лістапада.

Фронтмэн гурта 43-гадовы Фін Грынол — таленавіты выканаўца, прадзюсер і кампазітар, які пачаў сваю творчую кар'еру ў якасці дзіджэя. Праз шэсць гадоў Фін кардынальна змяніў свой стыль на сумесь блюзу з індзі-рокам, запрасіў у склад бас-гітарыста Гая Уітакера і ўдарніка Ціма Торнтана і запісаў альбом. Калектыў стаў выпускаць новыя кампазіцыі і гастраляваць.

kruzhelka_hard_believer_logo.jpg

Кружэлка "Hard Believer" апынулася на высокіх месцах у шматлікіх еўрапейскіх чартах, турнэ ў яго падтрымку пракацілася па 27 краінам і 99 гарадах. Зараз у самым разгары новы тур музыкаў, у які трапіў і Мінск.

gurt_zatrilі_na_lіtoўska_belaruskaj_mjazhi_logo.jpg

Гурт затрымалі на літоўска-беларускай мяжы. Таму выступ распачаўся на 1.5 гадзіны пазней. Фін у пачатку выступу прамовіў: "Sorry we were late", на што публіка адказала моцнымі авацыямі.

Гурт «Fink» можна пачуць на тэлебачанні. Песня «Yesterday Was Hard on All of Us» прагучала ў знакамітых серыялах — «Доктар Хаус», «Бацькі » і «Форс-мажоры». Акрамя гэтага музыка калектыву гучыць у серыялах «Хадзячыя мерцвякі», гістарычных драм «Сельма» і «12 гадоў рабства».