"Пан Тадэвуш": знакамітая паэма Міцкевіча ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна
15 студзеня ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбудзецца прэм'ера спектакля "Пан Тадэвуш" у пастаноўцы рэжысёра Мікалая Пінігіна.

Гэта будзе першая сцэнічная версія паэмы Адама Міцкевіча ў беларускім тэатры. Пераклад з польскай Язэпа Семяжона. Дзеянне развіваецца на працягу пяці дзён 1811 і аднаго дня ў 1812 годзе. Падзеі адбываюцца на берагах Нёмана напярэдадні прыходу Напалеона на нашы землі.
Герой паэмы ксёндз Робак агітуе шляхту выступіць супраць расейскіх войскаў і змагацца на баку Напалеона.
Полю Пана Тадэвуша выканае Павел Харланчук, Графа — Раман Падаляка, Талімену — Юлія Шпілеўская і Святлана Анікей, Зосю — Марта Голубева і Хрысціна Казак.
Увесну спектакль плануюць паказаць у Парыжы, дзе 180 гадоў таму была напісана паэма.
Кошт квіткоў: 40 000 — 150 000 рублёў.