У Гродна распачынаецца Фэст нацыянальных культур
З 6 па 8 чэрвеня ў Гродна ладзіцца X Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур. Праграма фестывалю пачнецца сёння, 6 чэрвеня, у 21.00.

Перад пачаткам афіцыйнай цырымоніі ў цэнтры Гродна пройдзе шэсце нацыянальных дыяспар. Другі дзень будзе прысвечаны працы 22 нацыянальных падворкаў. Кожны двор прадставіць асобную краіну, у якой пакажа ўсе разнастайнасць культуры.
Падчас фестывалю гледачы змогуць паглядзець канцэрты на пл. Савецкай, пл. Леніна, у парку імя Жылібера. У розных частках гарадах будуць працаваць моладзевыя пляцоўкі. У форуме будзе задзейнічана каля 900 артыстаў.
Арганізатары фестывалю абяцаюць цікавае шоў – прэзентацыі нацыянальнага касцюма пад назвай "Прыгажуня фестывалю". Таксама ў дні фестывалю плануецца пасадзіць алею Дружбы.
У скверы на Савецкай плошчы 6 чэрвеня ў 23.30 пройдзе цырымонія адкрыцця памятнага знака на месцы ўзарванай больш за 50 гадоў таму Фары Вітаўта. Затым знакаміты храм "намалююць" ў начным небе з дапамогай тэхналогіі 3D-праектавання аб'ектаў. Будуць паказаныя некалькі мадэляў храма, бо Фара Вітаўта за сваю гісторыю неаднаразова перабудоўвалася. Святыня паўстане перад гледачамі і як каталіцкі, і як праваслаўны храм. У пэўны момант цырымоніі адначасова загучаць званы галоўных дзеючых храмаў Гродна. У цырымоніі прымуць удзел хор Гродзенскай капэлы і іншыя харавыя калектывы, прагучаць царкоўныя спевы.
Госці фестывалю таксама пабываюць на рок-канцэрце, свяце нацыянальнага тэатральнага мастацтва. Усяго арганізатарамі фестывалю запланавана больш за 60 мерапрыемстваў.
X Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур заяўлены як маштабнае мерапрыемства сваімі маштабамі: больш за 900 удзельнікаў 37 нацыянальнасцяў і каля 500 замежных гасцей прыедуць на свята. Першае месца колькасці ўдзельнікаў сёлета лідэры мінулага фэсту украінцы падзялілі з палякамі (па 112 чалавек). Другое месца па традыцыі займаюць рускія (110 чалавек), на трэцяй пазіцыі – габрэі (59 удзельнікаў).
