У Гродна прайшоў парад бяздомных сабак (фота)
Сабакі ў суправаджэнні валанцёраў прайшліся па цэнтры горада. Жывёлы неслі розныя таблічкі: "Я ўжо дома", "Я люблю людзей" і іншыя.
Акцыя "Зрабі крок насустрач дабрыні" накіравана на тое, каб людзі звярнулі ўвагу на бяздомных жывёл, што іх колькасць павялічваецца, а таксама заклікае людзей браць “братоў меншых” з пунктаў утрымання жывёл у свае дамы.
Савелій Малчанаў, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара