У Нямеччыне адмянілі канцэрт BRUTTO з прычыны абвінавачванняў у неанацызме
Новы праект экс-лідара "Ляпіса Трубяцкога" Сяргея Міхалка запісалі ў разрад неанацысцкіх.
«У сувязі з паклёпам і разгорнутым планамерным цкаваннем ў нямецкай інфармацыйнай прасторы, групе BRUTTO забаранілі правядзенне канцэртаў у Германіі. Ілжывыя абвінавачванні і
падтасаваныя факты запісалі групу BRUTTO ў разрад неанацысцкіх, гаворыцца ў афіцыйнай заяве групы BRUTTO на Facebook.
Група BRUTTO заяўляе: ні адзін з яе ўдзельнікаў не заангажаваны ў неанацысцкіх, экстрэмісцкіх і любых іншых радыкальных арганізацыях. Мы — супраць гвалту, супраць вайны, супраць
дыскрымінацыі па расавай і палавой прыкмеце. У сваіх песнях апяваем свабоду, антытаталітарызм, агульначалавечыя каштоўнасці. Мы — музычны калектыў і хочам сваёй музыкай аб'ядноўваць
людзей розных поглядаў і светапоглядаў. Мы — інтэрнацыяналісты і хочам, каб ва ўсім Міры панавала дабро.
P.S. Крымінальная паліцыя Германіі разбіраецца ў інцыдэнце і абяцае знайсці арганізатараў і заказчыкаў паклёпніцкай акцыі супраць BRUTTO. Прыносім прабачэнні сваім фанатам ў Германіі.
Праўда пераможа! Сустрэнемся на канцэртах!».
Раней быў адменены канцэрт BRUTTO ў Мінску і некалькі выступаў у Расіі. Магчыма гэта стала вынікам негатыўнага стаўлення Сяргея Міхалка да «Рускага свету» ва Украіне. І
публічнага агучвання сваіх поглядаў.
Міхалок з'ехаў з Беларусі, спаслаўшыся на канфлікт з афіцыйнымі ўладамі. Ды папрасіў від на жыхарства ў украінскага прэзідэнта Пятра Парашэнкі. Цяпер Сяргей Міхалок жыве і працуе ў
Кіеве.