Гурт Міхалка Brutto стане хэдлайнерам "Басовішча-2015"

Выступ адбудзецца 17 ліпеня, у першы дзень фестывалю, а праграма Brutto будзе складацца ў асноўным з беларускамоўных песень.



mihalok1.jpg

Гурт Сяргея Міхалка Brutto стане хэдлайнерам "Басовішча-2015". Каманда сыграе, хутчэй за ўсё, у першы дзень фестывалю, 17 ліпеня.

Па словах арганізатаркі фэста Ганны Пякарскай, праграма Brutto будзе складацца ў асноўным з беларускамоўных песень.
Таксама Ганна адзначыла, што на наступным тыдні з'явіцца інфармацыя пра конкурс маладых выканаўцаў.

Нагадаем, "Басовішча-2015" пройдзе 17–18 ліпеня ў Гарадку пад Беластокам (Польшча).

"Еўрарадыё"