Жывы куток: Сінія горы
У Мецы беларускага андэграўнду — музеі-майстэрні Заіра Азгура (Мінск, ул.Азгура, 8), 22 чэрвеня адбудзецца творчы вечар Дзяніса Кудраўцава.
«Sinie Gory» — гэта аўтарскі праект Дзяніса Кудраўцава, сваю назву ён атрымаў паводле аднайменнага месца натхнення — вёскі пад Мінскам. У праекце Дзяніс спалучае элементы альтэрнатыўнай бардаўскай песні, эксперыментальнай музыкі і спантаннай імправізацыі.
У кастрычніку мінулага года, Дзяніс Кудраўцоў стаў адным з удзельнікаў міжнароднай музычнай праграмы OneBeat, якая праходзіла ў ЗША, што дазволіла яму месяц выконваць свае песні для амерыканскай публікі. У Мінску ж Дзяніс часцей выступае ў складзе разнастайных калабарацый і сайд-праектаў, што робіць выступленне ў чэрвені, яго «ценявога», але, тым не менш, асноўнага праекта «Sinie Gory», практычна дэбютам на мінскай сцэне.
Сам музыка апісвае сваё гучанне так: «Этнічная фактура на прымітыўным блюзе, з ін'екцыі нойза і індастрыял». Кампанію Дзянісу на сцэне складуць сябры і калегі. Разам яны паспрабуюць пагрузіць слухача ў рыпучыя нетры снежнай меланхоліі вёскі з назвай «Сінія Горы».