АБСЕ: Прадстаўнікі сепаратысцкіх груп з усходніх абласцей Украіны возьмуць удзел у перамовах у Мінску
Чакаецца, што ў трохбаковых перамовах у Мінску 31 ліпеня возьмуць удзел «прадстаўнікі сепаратысцкіх груп з усходніх абласцей Украіны».

Пра гэта БелаПАН паведаміў прэс-сакратар Спецыяльнай назіральнай місіі АБСЕ ў Украіне Майкл Боцюркіў.
«Сустрэча трохбаковай кантактнай групы (прадстаўнікі Украіны, Расіі і АБСЕ) мае адбыцца ў Мінску 31 ліпеня з удзелам прадстаўнікоў сепаратысцкіх груп з усходніх абласцей
Украіны», — сказаў ён.
У пасольстве Расіі ва Украіне БелаПАН пацвердзілі, што на 31 ліпеня запланаваны ўдзел расійскага пасла Міхаіла Зурабава у сустрэчы ў Мінску.
У Мінску пакуль афіцыйна месца і час правядзення сустрэчы не называюць.
Нагадаем, увечары 29 ліпеня прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі распаўсюдзіла інфармацыю аб тым, што прэзідэнт Украіны звярнуўся да кіраўніка беларускай дзяржавы з просьбай прыцягнуць Рэспубліку
Беларусь у якасці пляцоўкі для правядзення перамоваў з удзелам усіх зацікаўленых бакоў па вырашэнні ўкраінскага крызісу. «Аляксандр Лукашэнка пагадзіўся з гэтай ініцыятывай»,
— паведаміла прэс-служба.
Па звестках Адміністрацыі прэзідэнта Украіны ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук», на абмеркаванне прапануецца вынесці два пытанні:
«Першарадным павінна быць пытанне аб абмене ваеннапалоннымі па прынцыпе «усіх на ўсіх». Для мяне гэтае пытанне з'яўляецца адным з самых краевугольных»,
— падкрэсліў віцэ-прэм'ер самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Андрэй Пургін у інтэрв'ю ІТАР-ТАСС.
Віцэ-прэм'ер Украіны Уладзімір Гройсман на брыфінгу ў Кіеве 30 ліпеня заявіў, што неадкладны допуск экспертаў да месца крушэння самалёта з'яўляецца патрабаваннем № 1 прэзідэнта
Украіны Пятра Парашэнкі.