Краўчук: Магчыма, Беларусь стане месцам, дзе будзе спыненая агрэсія Пуціна
Леанід Краўчук, першы прэзідэнт Украіны, пракаментаваў паведамленні, што Беларусь можа стаць пляцоўкай для перамоваў у справе ўрэгулявання крызісу на ўсходзе Украіны.
«Тое, што я чытаў у СМІ, і меў інфармацыю ад службовых асобаў тут, то там напісана так: «Беларусь можа стаць месцам правядзення сустрэчы». Гэта азначае, што Лукашэнка
не будзе ўдзельнічаць, як пасярэднік, ён толькі дае сваю тэрыторыю. А хто будзе ўдзельнічаць у перамовах — гэта пытанне. Калі гэта будзе Пуцін, Парашэнка і, напрыклад, Барозу, нехта з
Еўрасаюзу, з АБСЕ, то я падтрымліваю перамовы ў такім фармаце дзе заўгодна, акрамя краін, якія не могуць прыняць такую сустрэчу з аб’ектыўных абставін.
Але калі гаворыцца пра нейкую кантактную групу, пра людзей, якія не маюць ніякіх паўнамоцтваў і нічога не падпісваюць, а толькі заяўляюць, што яны хочуць мець Данецкую народную рэспубліку і
Луганскую народную рэспубліку, і нічога не вырашаюць, бо яны па сваёй прыродзе спецпрызначэнцы, засланыя з Расіі, то нам няма чаго размаўляць са «шнуркамі». Нам трэба размаўляць з
тымі, хто вырашае. А гэта спадар Пуцін».
svaboda.org