Сяргей Навумчык: Перамовы паміж Украінай і Расіяй у Мінску — бессэнсоўная задума
Рэдактар беларускай службы «Радыё Свабода», былы дэпутат Вярхоўнай Рады Беларусі Сяргей Навумчык пракаментаваў ідэю прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі зрабіць Беларусь перамоўнай пляцоўкай дзеля развязвання крызісу.
![navumczyk.jpg navumczyk.jpg](/img/v1/news/full/navumczyk.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
— Як вы ацэньваеце гэтую «міратворчую» місію беларускага
прэзідэнта?
— Лукашэнка вось ужо 20 гадоў выконвае тое, што яму кажа Масква. Тут не павінна быць
ніякіх ілюзій: ён ніколі не з'яўляўся і сёння не з'яўляецца самастойнай фігурай. Крэмль трымае Беларусь у якасці плацдарма для гандлю, напрыклад, зброяй.
Я абсалютна выключаю магчымасць таго, што Лукашэнка згуляе нейкую станоўчую ролю ў нечым, у тым ліку і ў геапалітычнай сферы. Гэта чалавек, які не менш як 15 гадоў не можа ўважацца за
прэзідэнта. Ён ужо праз год свайго кіравання ўчыніў дзяржаўны пераварот, і яму няма месца за сталом перамоваў у якасці гаспадара перамоўнай пляцоўкі.
— Якая ягоная канкрэтная выгада ў гэтай сітуацыі?
— Лукашэнка яшчэ больш умацуе сваю ўладу і знойдзе дадатковыя дывідэнды ў Еўрасаюзе ці ў
Расіі. На жаль, зараз мы назіраем палітыку прымірэння з боку ЕС. Раскручваецца сітуацыя, вельмі падобная на 2010 год — так званая лібералізацыя. Усе мы памятаем, чым гэта скончылася: разгонам Плошчы і арыштам сотняў людзей.
Што б Лукашэнка не меў, народу Беларусі нічога добрага не дастанецца.
Мы часта чуем, што Расія эканамічна ўтрымлівае Беларусь. З аднаго боку, гэта так. Але з іншага, Беларусь — гэта вельмі важная вайсковая пляцоўка для Расіі. І гэта яшчэ вялікае пытанне, колькі б каштавала Расіі
размяшчэнне вайсковых баз і сістэм СПА. Гэта смела можа перакрываць суму так званай нафтавай і газавай дапамогі.
Усё тое, што Лукашэнка атрымлівае ад Расіі, ідзе толькі на ўмацаванне ягонай ўлады. Ён непакоіцца толькі за сябе. Яго наяўнасць у гэтым крэсле, права на якое ён ужо даўным-даўно страціў, цалкам
супярэчыць інтарэсам беларускага народа як народа еўрапейскага.
— Ці не можа гэта азначаць, што Лукашэнка спрабуе знайсці грошы на рэпрэсіўны
апарат для наступных «выбараў»?
— Так, вы маеце рацыю. У гэтым сэнсе Беларусь з'яўляецца terra incognita. Ніхто не
ведае, які ў нас рэальны бюджэт, у тым ліку, бюджэт спецслужбаў, асабістай аховы Лукашэнкі і нават які бюджэт Міністэрства абароны, не кажучы ўжо пра тое, што такое прэзідэнцкі фонд і гэтак
далей.
І дапамогу з боку Расіі, і дапамогу з боку Захаду ён выкарыстоўвае на ўмацаванне спецслужбаў. Гэта ягоны прыярытэт.
У Шушкевіча было пяць целаахоўнікаў, а ў Лукашэнкі — блізу 3 тыс. Ён укладвае
сродкі ва ўсё, што звязана з ягонай фізічнай аховай: у целаахоўнікаў, рэзідэнцыі, самалёты, гелікоптэры і гэтак далей. Нешта перападае ягонаму бліжэйшаму атачэнню, і толькі потым — народу.
— Ці прынясуць гэтыя перамовы ў Мінску які-небудзь вынік?
— Я цалкам выключаю верагоднасць таго, што Пуцін можа спыніцца. Часам ствараецца
ўражанне, што ён проста не ведае што робіць. Усе дыпламатычныя спосабы ўрэгулявання канфлікту вычарпаныя. Застаецца толькі мова санкцый і вайсковых дзеянняў.
У дадзеным выпадку Мінск — проста пляцоўка для працэсаў, на якія ён не мае
ніякага ўплыву. А гэтая яго міратворчая функцыя — проста каб пацешыць уласнае
самалюбства і не больш.
charter97.org