«Амерыканскі «блок» для Мінска найбольш злавесны»

У эліце ЗША склалася адзінае і непахіснае меркаванне, што з дыктатурай у Еўропе пара заканчваць. Не бачна зрухаў у беларускага рэжыму і ў плоскасці адносін з Расіяй, піша «Салідарнасць».

ssza_sankcii.jpg


— Вельмі падобна, што Лукашэнка так і не падрыхтаваў тройчы ўзгодненыя дакументы, таму неабходнасць у вочнай сустрэчы (з Пуціным. — Заўв. рэд.) знікае, — піша телеграм-канал CYNIK.
Пакуль зрухаў не відаць ні ў плоскасці карт, ні ў плоскасці Канстытуцыі. Як кажуць «дасведчаныя» людзі, праект новай Канстытуцыі павінен з'явіцца ў публічным доступе да другой паловы лістапада, аднак вялікая верагоднасць, што пункты з ВНС не атрымаецца ўзгадніць з самім Лукашэнкам, таму прэзентацыя праекта будзе перанесеная на снежань.
Так ці інакш, ужо канчаткова ўсе пераканаліся, што праціскаць новы закон без ВНС гэты рэжым не хоча. Новая канструкцыя парушае стратэгію Крамля, паколькі ўзмоцнены падкантрольны РФ парламент будзе немагчымы, калі вышэйшай уладай будзе валодаць калегіяльны орган, цалкам падкантрольны Лукашэнку, праз што ён становіцца цалкам некіруемым і нелегітымным з пункту гледжання міжнароднага права.
І калі парламент і ўрад валодаюць палітычнай легітымнасцю з пункту гледжання заходніх арганізацый, то ВНС, абвешчаны «прэзідэнтам са скончаным тэрмінам прыдатнасці», не будзе мець юрыдычнай сілы, а значыць не будзе выкарыстоўвацца ў якасці звяна кантакту са знешнім светам.
Варта ўлічваць, што ААН пасля абвінавачанняў на свой адрас адказаў досыць агрэсіўна, чым паставіў «схематознікаў», якія рыхтавалі новую порцыю абвінавачанняў, у ступар. І калі рэжым Лукашэнкі здолеў пасварыцца нават з экалагічнымі арганізацыямі, што наогул унікальная практыка, дагэтуль нязведаная светам, то з калектыўных органаў узурпатара маглі выключыць па прыкладзе яго галоўнага куміра  — «вусатага» з бункера...
Рычаг прыкладання сілы ў канструкцыі «Расія-Беларусь» знаходзіцца ў эканамічнай і інфармацыйнай, але не палітычнай плоскасці. І калі «грошы» атрымалася замарозіць, то інфармацыйная вайна выглядае добрай перспектывай для лістападаўскіх падзей.
Да сярэдзіны лістапада плануецца выпусціць «справаздачу Пратасевіча» па самалёце — ёсць рызыкі, што прэзентацыя выніковага дакумента таксама будзе перанесеная, але цалкам стабільнымі застаюцца даты амерыканскіх санкцый і сінхранізаваных еўрапейскіх санкцый.
Зыходзячы з «еўрапейскіх» чутак, можна зрабіць выснову, што новы пакет будзе больш комплексным, хоць пры ўмове «поўнага кампрамісу» шэраг «балтоў» будзе канфіскаваны, але перш спячая Францыя і лаяльная Маскве Германія выступаюць у якасці 2 новых таранаў еўрапейскай палітыкі. Лаяльная Мінску Аўстрыя становіцца нейтральнай і падпісвае «нейтральны бок санкцый», не імкнучыся зберагчы «мінскіх партнёраў».
Амерыканскі «блок» для Мінска найбольш злавесны — пасля прамых перамоў Латушкі адна з краін «амерыканскага шасцікутніка» фактычна разарвала дыпламатычныя адносіны з Мінскам, тым самым прадвяшчаючы больш грубыя паводзіны Штатаў у дачыненні да Лукашэнкі.
У эліце ЗША склалася адзінае і непахіснае меркаванне, што з дыктатурай у Еўропе пара заканчваць, таму дзядзечка Джо па-бацькоўску і з усмешкай намякнуў, што ён засмучаны, што дыктатур становіцца ўсё больш, а дэмакратыі ўсё менш, а значыць гэта пара выпраўляць. Такая добрая і нявінная фраза з'яўляецца маркерам палітычнай стратэгіі, таму яе я ўсё ж такі рэтранслюю ў СНД-плоскасць.
Калі Расія можа не перажываць — унутраны кейс заходнюю эліту цікавіць перастаў (хтосьці чуў пра заклапочанасць катаваннямі?) — гэта следства «жэнеўскай здзелкі», то Беларусь падыходзіць у якасці зваротнага прыкладу таго працэсу, пра які з горыччу заявіў лагодны Джо.