Анатоля Лябедзьку чакае чарговы суд

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька атрымаў позву з суда Цэнтральнага раёна Мінска.



liabedzka_pozva.jpg

Фота facebook

Як паведаміў палітык праз facebook, яго выклікаюць 28 кастрычніка ў 10 гадзінаў на разгляд адміністрацыйнай справы за арганізацыю і ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве “Шэсце нацыянальнага сцяга” 10 кастрычніка (частка 3 арт 23.34 КаАП).

У гэты дзень у Мінску адбыліся мітынг і шэсце ад сталічнай плошчы Свабоды да плошчы Якуба Коласа.

Нагадаем, 9 кастрычніка ў гэтым жа судзе Анатоль Лябедзька быў пакараны штрафам у памеры 9 мільёнаў рублёў за  ўдзел у акцыі "За мірную, нейтральную Беларусь", якая  адбылася 4 кастрычніка ў Мінску на Плошчы Свабоды.

spring96.org