Бацькі падлетка, у якога страляў былы кіраўнік ГУБАЗіКа, выбачыліся перад сілавіком
Памятаеце жудасную гісторыю пра тое, як былы кіраўнік ГУБАЗіКа Андрэй Паршын стрэліў у падлетка ў ЖК «Каскад»?

На відэа прапагандысцкага выдання бацькі хлопца выбачыліся перад Паршыным і назвалі яго дзеянні (стрэл у нагу сына) «правільнай рэакцыяй».
Размова з бацькамі «аднаго з хуліганаў, якія даставілі дыскамфорт жыхарам «Каскада» (так пішуць журналісты пад відэа) з’явілася на канале «Мінскай праўды».
Бацькі падлетка кажуць, што «цалкам разумеюць» Паршына:
«Зрабіў заўвагу, адрэагавалі неадэкватна дзеці. Ясна, што ён адрэагаваў. І правільна адрэагаваў. Наша сям’я яму прыносіць, ужо прынесла, прабачэнні. Я лічу, што мой сын сапраўды вінаваты ў гэтай сітуацыі».
Нядаўна Паршына прызначылі на генеральскую пасаду ў Дэпартамент забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці МУС.