Беларуская партыя жанчын «Надзея» — за Лябедзьку
Аргкамітэт па стварэнні беларускай жаночай партыі «Надзея» заклікае беларускіх жанчын падтрымаць на прызідэнцкіх выбарах кіраўніка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку.

«Маючыя адбыцца прэзідэнцкія выбары — гэта чарговая прафанацыя, таму што выбараў у гэтай краіне няма. Але ўдзельнічаць у іх неабходна, — пракаментавала прынятае
рашэнне лідар „Надзеі“ Алена Яськова. — І ад таго ж Анатоля Уладзімеравіча, з якім мы супрацоўнічаем па розных напрамках — гендэрнай
роўнасці, карупцыі і іншых — мы ведаем, што ў яго партыі ёсьць сапраўдная эканамічная праграма, ёсьць сапраўдная гендэрная адчувальнасць, і чакаем, што гэта будзе агучана, дойдзе да шырокіх
пластоў насельніцтва і асэнсавана.
Гэта вельмі важна — працаваць на перспектыўныя вынікі і на перамены, якія рана ці позна адбудуцца ў краіне. Таму, хоць мы і ўваходзім у Саюз левых партый і падтрымалі Сяргея Калякіна,
мы ад усёй душы, як жанчыны Беларусі, падтрымліваем Анатоля Лябедзьку і пазыцыю АГП па пераменах у грамадстве, па ўсталяванні гендэрнай роўнасці і перспектываў развіцця нашай краіны».
Паводле ucpb.org