Інтэграцыя? Не цяпер. У парадку дня пасяджэння ВДС няма пытання пра падпісанне інтэграцыйных праграм
Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы аб'явіў парадак дня пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, якое адбудзецца 4 лістапада ў 17:00 у фармаце відэаканферэнцыі.

На пасяджэнні плануецца абмеркаваць асноўныя напрамкі рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады, вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва за 2020 год і студзень-чэрвень 2021 года, канцэпцыю міграцыйнай палітыкі Саюзнай дзяржавы і іншыя пытанні, адзначае REFORM.by.
Аб падпісанні 28 саюзных праграм па паглыбленні інтэграцыі на сайце камітэта Саюзнай дзяржавы не паведамляецца.