Кампанія «Meta» абвешчаная ў Расіі «экстрэмісцкай арганізацыяй»

Праца Facebook і Instagram на тэрыторыі Расіі забароненая.

60691307_303.jpg


Цвярскі раённы суд Масквы абвясціў кампанію «Meta» «экстрэмісцкай арганізацыяй» і адначасова забараніў працу сацыяльных сетак Facebook і Instagram, што належаць ёй, на тэрыторыі Расіі. Пры гэтым месэнджар WhatsApp пад забарону не трапіў. На пасяджэнні суда прадстаўнік ФСБ сцвярджаў, што дзейнасць «Meta» «накіраваная супраць Расіі і яе Узброеных сіл».
Раней «Meta» дазволіла ўкраінскім карыстальнікам выказваць праклёны на адрас расійскіх вайскоўцаў і заклікаць да гвалту супраць іх (прычым не супраць канкрэтных асоб). Пазней у кампаніі ўдакладнілі, што гэта часовы дазвол, ён выкліканы ўварваннем арміі РФ ва Украіну і тычыцца толькі тэрыторыі Украіны, а таксама падкрэслілі, што не падтрымліваюць русафобію і любую дыскрымінацыю грамадзян Расіі.
Паводле dw.com.