Канада зняла гандлёвыя санкцыі з Беларусі

Канада абвясціла, што здымае эканамічных санкцый з Беларусі. Гэта вынікае з пастановы, апублікаванай 12 ліпеня ва ўрадавым выданні Canada Gazette.

Фота: Canada.by

Фота: Canada.by


«У адпаведнасці з абавязальніцтвамі ўрада Канады па дыпламатычным ўзаемадзеянні з міжнароднай супольнасцю і ў адказ на нядаўнія пазітыўныя змены ў Беларусі ўрад Канады абвяшчае пра сваё рашэнне вывесці Беларусь з Рэгіянальнага кантрольнага спісу», — гаворыцца ў дакуменце.
Канада наклала гандлёвыя абмежаванні на Беларусь яшчэ ў снежні 2006 года. Працэдура зняцця санкцый пачалася ў маі 2016 года.
У пастанове адзначана, што ўрад Канады заўважае паляпшэнне адносінаў Беларусі з США і Еўрапейскім саюзам. Таксама канадскія чыноўнікі звяртаюць увагу на паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека ў нашай краіне, «у тым ліку вызваленне палітычных вязняў і правядзенне прэзідэнцкіх выбараў у кастрычніку 2015 года, што прадэманстравала вялікую прыхільнасць міжнародным нормам і не было адзначана ўзроўнем гвалту і запалохвання, якімі суправаджаліся папярэднія выбары».
Таксама Канада «прызнае канструктыўную ролю, якую Беларусь адыгрывае ў правядзенні перамоваў у напрамку спынення агню і падпісання мірных пагадненняў па Украіне ў верасні 2014 і лютым 2015 года».
Нягледзячы на санкцыі, за апошнія пяць гадоў беларускі экспарт у Канаду вырас з $34 млн (2012) да $53,7 (2016).
Доўгі час інтарэсы Канады ў нашай краіне прадстаўляў часовы павераны. Але ў снежні 2016 Аляксандр Лукашэнка прыняў даверчыя граматы ад пасла паўночнаамерыканскай дзяржавы Стывена дэ Бора.
Паводле Еўрарадыё