Ва ўзбуджэнні справы супраць АМАП адмоўлена

Следчы камітэт Першамайскага раёна Мінска адмовіў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце збіцця 25 сакавіка Мікалая Дзядка супрацоўнікамі АМАП.

На судзе 29 сакавіка 2017 года

На судзе 29 сакавіка 2017 года

Нагадаем, экс-палітвязень і сталы аўтар “Новага часу” Мікалай Дзядок быў затрыманы і збіты пад час Дня Волі, яго забралі па хуткай з пастарунку. Паводле медыцынскага заключэння ён атрымаў закрытую ЧМТ і чатыры дні правеў у шпіталі. Са шпіталю яго павезлі ў суд Партызанскага раёну, дзе і прыгаварылі да 10 сутак арышту.

Мікалай накіраваў у СК скаргу на дзеянні супрацоўнікаў сілавых структураў з патрабаваннем узбудзіць супраць іх крымінальную справу.

Як лічыць сам Мікалай, гэты адказ быў заканамерны, бо ўлады не здаюць сваіх.

Яны выдатна разумеюць, што калі зараз узбудзіць крымінальную справу і пакараць тых АМАПаўцаў, назаўтра такія скаргі пасыплюцца масава, і прыйдзецца сажаць АМАПацўаў пачкамі. А гэта моцна падарве лаяльнасць сілавікоў да кіруючай вярхушкі. Таму Лукашэнка і надалей будзе даваць сваім сілавікам загад пакрываць любыя злачынствы "нізоў". Я не думаю, што ў АМАПаўцаў быў адмысловы загад біць мяне ці яшчэ кагосьці, ды памацней. Яны проста дзейнічаюць як прывыклі, гэта людзі, якія паважаюць толькі грубую сілу, азлобленыя, з прамытымі прапагандай мазгамі. Таму выпадкі, падобныя на мой, будуць працягвацца”, — падкрэсліў Дзядок.

Таксама хачу заўважыць, што, канешне, паколькі мы жывём у неправавой дзяржаве, дзе эліты хочуць утрымаць уладу літаральна любымі сродкамі, то спробы абараніць сябе, апелюючы да закону, як правіла, заўсёды будуць вырачаныя на правал. Гэта як звяртацца да ахоўніка канцлагера з просьбай аб абароне. — адзначыў экс-палітвязень. — Аднак пакуль ёсць магчымасць я змагаўся і буду змагацца ў тым ліку юрыдычнымі метадамі. На гэта ёсць тры прычыны. Першая: хай не расслабляюцца. Другая: нават адмоўны вынік гэта таксама вынік. Хай ўсе бачаць, што закон не дзейнічае — гэта дэлегітымізуе ўладу. І трэцяя: раней ці пазней гэтая ўлада сыдзе і ў тых, хто мае ўсе дакументы на руках, будзе рэальны шанец дабіцца кампенсацыі і паспрыяць люстрацыі. Менавіта таму я не пакіну гэта проста так і намераны справу аб сваім арышце і збіцці давесці да КПЧ. Дарэчы, гэта будзе ўжо другая мая справа супраць беларускіх уладаў у КПЧ — першая датычыцца майго 5-гадовага турэмнага тэрміну. Калі яны не хочуць лічыцца са сваім жа законам, лічыцца з міжнароднай супольнасцю будуць вымушаныя. Калі не зараз то потым”.

19893817_506935639657466_676779945_o_logo.jpg