Мікола Дзядок патрапіў у шпіталь з чэрапна-мазгавой траўмай пасля Дня Волі
Былы палітвязень, вядомы анархіст і аўтар «Новага часу» Мікола Дзядок — у шпіталі пад міліцэйскай аховай.

Пра гэта піша «Радыё Свабода» са спасылкай на бацьку Міколы спадара Аляксандра.
«Мікалай быў затрыманы падчас акцыі 25 сакавіка ў Мінску і дастаўлены ў Партызанскі РУУС. Пасля яго адвезьлі ў ЦІП на Акрэсціна. Адтуль ён кудысьці зьнік. Мне сказалі, што яго забралі з ЦІП, але не сказалі куды. Пасьля пазванілі са шпіталя і сказалі, што ён у хірургічным аддзяленні. У сына чэрапна-мазгавая траўма, яго суправаджаюць супрацоўнікі міліцыі», — сказаў Аляксандар Дзядок.