Каваленка галадае ў турме, сувязі з ім няма

Актывіст Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Сяргей Каваленка, асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту, галадае шосты дзень. 



images_kavalenka.jpg

«Ужо 6 дзён галадае. Больш я нічога не ведаю. З ім няма ніякай сувязі. Калі тэлефаную ў ІЧУ, кажуць, што ўсё яшчэ галадае», — сказала Каваленка.
Паводле Алены Каваленкі, муж галадае супраць незаконнага затрымання:
«Ён быў незаконна  затрыманы, літаральна на прыступках дома. Нельга ж так людзей ні за што ні пра што хапаць на вуліцы, а потым хлусіць у судзе. Гэта зусім ужо супрацьзаконна».
39-гадовы Сяргей Каваленка з 2013 года вучыцца ў Польшчы і тыдзень таму прыехаў дадому на вакацыі. Ён быў затрыманы 24 снежня неўзабаве пасьля таго, як на шматпавярховым доме ў цэнтры Віцебска быў вывешаны вялікі бел-чырвона-белы сцяг.
27 снежня суддзя Першамайскага раёну Віцебска Андрэй Прэйс прыгаварыў Каваленку да 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Каваленка адбывае пакаранне ў ізалятары часовага ўтрымання Віцебска. Ён павінен вызваліцца 3 студзеня прыкладна ў 17.00.
Паводле праваабарончага цэнтра "Вясна"