Кіраўніка Östgruppen Марціна Углу не пусцілі ў Беларусь напярэдадні ЧС-2014
Кіраўніка шведскай праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марціна Углу, які намерваўся наведаць Беларусь, затрымалі ў транзітнай зоне нацыянальнага аэрапорта “Мінск-2”. Памежнікі на словах паведамілі, што ўезд у Беларусь яму забаронены, аднак яшчэ перамаўляюцца з кіраўніцтвам.
Кіраўнік Östgruppen Марцін Угла. Фота: ostgruppen.se
У студзені Марцін Угла пісаў у сваім блогу, што беларускія візы і акрэдытацыі замінаюць чэмпіянату па хакеі, а менавіта, што замежныя журналісты, якія жадаюць атрымаць акрэдытацыю на сёлетні чэмпіянат сьвету ў траўні ў Менску, павінны пісаць толькі пра спорт. «Усе журналісты, якія хочуць асвятляць тэмы, не звязаныя з хакейным ЧС, павінны дамагацца акрэдытацыі ў МЗС краіны-гаспадыні, а гэта нашмат больш складаны ды бюракратычны працэс».
Відавочна, што Чэмпіянат свету па хакеі у Менску змогуць наведаць далёка ня ўсе замежныя грамадзяне.