Міколу Дзядка затрымалі
Спачатку наш журналіст атрымаў ужо трэці штраф (1275 рублёў) за "экстрэмізм", а пасля выхаду з будынка суда яго затрымалі.
Сёння раніцай, 4 сакавіка, у судзе Фрунзенскага раёна Мінска Міколу Дзядка асудзілі да штрафу ў 1275 рублёў. Аднак адразу пасля суда Міколу затрымалі міліцыянты паводле іншай справы.
Затрымлівалі тыя, хто пісаў рапарт па папярэдняй справе, паведаміў Алесь Лагвінец.
МІкола быў гатовы да такога разціцця падзей. "Сабраў бялізну, туалетную паперу, зубную шчотку, мыла, пасту і кніжку. Гатоўнасць да суда 100%. Заўтра ў 9.30 у судзе Фрунзенскага паглядзім, што мне нарыхтавала Радзіма па выніках заслугаў перад ёй", — напісаў учора Мікола на сваёй старонцы ў фэйсбуку.