Статкевіч мае прыехаць у Мінск на Усходні аўтавакзал у 21.50
Актывісты заклікаюць сустрэць вызваленага з турмы былога кандыдата ў прэзідэнты.
Фота AFP
Сёння агенцтва БелТА са спасылкай на адміністрацыю прэзідэнта Беларусі паведаміла, што Аляксандар Лукашенка прыняў рашэнне пра памілаванне і вызваленне з месцаў пазбаўлення
свабоды палітвязняў Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Мікалая Статкевіча, Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенкі і Юрыя Рубцова.
Жонка Міколы Статкевіча Марына Адамовіч паведаміла Радыё Свабода, што муж ужо затэлефанаваў ёй і паведаміў,
што мае прыехаць у Мінск на Усходні аўтавакзал у 21.50