Усе вызваленыя палітвязні дабраліся дахаты (фота)
Цягам вечара і ночы 22-23 жніўня сваякі палітвязняў і грамадскія актывісты сустракалі на розных вакзалах Мінска Мікалая Статкевіча, Арцёма Пракапенку, Ігара Аліневіча і Міколу Дзядка.
Юры Рубцоў і Яўген Васьковіч скіраваліся ў свае родныя гарады — Гомель і Бабруйск адпаведна. Усіх вязняў сустракалі на вакзалах, толькі Ігар Аліневіч адразу
дабраўся дахаты — праз адсутнасць сувязі сваякі дакладна не ведалі час і месца яго прыбыцця ў Мінск і спазніліся яго сустрэць на некалькі хвілін.
Сустрэць Мікалая Статкевіча прыйшло каля сотні чалавек. Прысутныя адзначылі, што сярод тых, хто сустракаў, не было аніводнага экс-кандыдата на прэзідэнты 2010 г. і магчымых селётніх прэтэндэнтаў
на статус кандыдата. Аднак прывітаць Мікалая Статкевіча прыехалі былыя палітвязні Мікалай Аўтуховіч і Зміцер Дашкевіч.