Рымашэўскі: Лукашэнка вызваліў палітвязняў, бо ў яго не засталося выбару

Тое, што вызвалілі закладнікаў рэжыму, - вельмі радасны крок для ўсіх тых, хто змагаецца за дэмакратыю ў Беларусі, заявіў сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі. 



ai_148053_aux_360_20150417_rymashevski_svaboda_org_360.jpg

“І, нягледзячы на хлуслівыя заявы рэжыму, што зроблена гэта з прычын гуманізму, усе мы добра ведаем, што вызваленне стала магчымым толькі дзякуючы змаганню за вызваленне вязняў людзьмі як унутры Беларусі, так і за яе межамі. Лукашэнка вызваліў палітвязняў, бо зараз у яго, відавочна, не засталося выбару. Еўрапейскі падыход да палітыкі застаецца прынцыповым, застаецца каштоўнасным”, — падкрэсліў ён.
Сустаршыня БХД нагадаў, што, вітаючы вызваленне палітвязняў, мы павінны памятаць пра новых закладнікаў рэжыму, якія ўжо сёння кінутыя ў вязніцы. 
“Мы павінны зноў і зноў нагадваць, што ў любым момант магчыма ўзяццё новых закладнікаў для новага гандлю. Ціск на незалежных журналістаў, грамадзянскую супольнасць у Беларусі ў апошнія месяцы толькі павялічыўся. Вызваленне палітвязняў — гэта важная падзея для дэмакратычных сілаў, для тых людзей, хто вызвалены з вязніцаў, але, на жаль, вызваленне палітвязняў сёння не азначае крокаў да рэальных перамен на шляху да дэмакратыі ў Беларусі. Мы павінны гэта добра памятаць і цвёрда патрабаваць змены рэжыму”, — заключыў ён. 
Паводле прэс-рэлізу БХД