Што Беларусь можа прадпрыняць у адказ на амерыканскія танкі на літоўска-беларускай мяжы
Аляксандр Лукашэнка даручыў дзяржсакратару Савета бяспекі і міністру абароны распрацаваць і прадставіць яму план мерапрыемстваў па адэкватным рэагаванні на дзеянні, звязаныя з размяшчэннем у Літве ў непасрэднай блізкасці ад мяжы з Беларуссю бранятанкавай тэхнікі і кантынгенту ўзброеных сіл ЗША.
Нагадаем, у Літву прыбываюць падраздзяленні амерыканскай бронетанкавай дывізіі. Пры гэтым месцам дыслакацыі выбраны палігон Пабрадэ літаральна за 15 км ад граніцы з Беларуссю. Пракаментаваць згаданую сітуацыю журналісты polskieradio.pl папрасілі палкоўніка ў адстаўцы і аналітыка Belarus Security Blog Леаніда Спаткая.
Спецыяліст кажа, што вялікага поля манеўру Беларусь не мае. Для прыкладу, перакідка беларускіх танкаў на мяжу з Літвой мала рэальная перш за ўсё з-за лагістычных і фінансавых прычын. Аднак амерыканскі бронетанкавы батальён на мяжы з Беларуссю можа быць козырам для беларускага кіраўніцтва ў палітычным гандлі з Масквой, мяркуе эксперт.
У размове радыё з экспертам таксама закраналася пытанне Беларускай АЭС, якая будуецца на мяжы з Літвой. Леанід Спаткай сказаў, што Літва не раз заяўляла, што не збіраецца купляць беларускую электраэнергію, але яе набываць плануюць Рыга і Варшава. Ён лічыць, што такім чынам Польшча і Латвія, якія з'яўляюцца краінамі ЕС, хочуць фінансава падтрымаць Беларусь, каб Мінск менш грошай браў у Масквы і быў менш залежны ад Расіі.