Швейцарыя замарозіць расійскія крыптавалютныя актывы

Швейцарыя замарозіць усе даступныя крыптавалютныя актывы, што належаць расіянам і прадпрыемствам РФ, якія знаходзяцца пад санкцыямі ЕС, паведамляе «Finanсial Times».

switzerlandbitcoin.jpg


У пятніцу Федэральны савет заявіў, што, нягледзячы на дыяпазон санкцый, уведзеных Брусэлем супраць Масквы за вайну ва Украіне, Швейцарыя ўключыць ўласнае палажэнне супраць крыптавалют.
«Па стане на сёння, усе чатыры пакеты санкцый ЕС былі прынятыя і рэалізаваныя (у Швейцарыі. —Заўв. рэд.)», — сказаў міністр фінансаў Гі Пармелін.
З панядзелка, паводле яго слоў, швейцарскія банкаўскія рахункі і актывы 223 расіян, уключаючы «алігархаў і блізкіх давераных асоб Пуціна», былі ідэнтыфікаваныя і замарожаныя.
Высокапастаўлены чыноўнік Міністэрства фінансаў Швейцарыі сказаў, што неабходна зрабіць дадатковы крок супраць крыптавалютных актываў, паколькі краіна хоча «абараніць цэласнасць» сваёй крыптавалютнай галіны.
«Калі хтосьці трымае свой крыптаключ у сябе, дзе б ён ні быў, то яго будзе практычна немагчыма ідэнтыфікаваць. Але калі яны карыстаюцца крыпта-сэрвісамі — фондамі, біржамі і інш. — мы можам арыентавацца на гэтыя кропкі абслугоўвання», — сказаў чыноўнік.
За апошнія гады Швейцарыя стала адным з найбуйнейшых у свеце цэнтраў фінансавых актываў на аснове блокчэйна — класа каштоўных папер, якія падвяргаліся крытыцы з-за іх магчымасці неправамернага выкарыстання ў злачынных мэтах — такіх, як адмыванне грошай, — дзякуючы ананімнасці, прадастаўленай уладальнікам.