У блогера Аляксандра Кабанава — ператрус

Магчыма, на актывіста кампаніі супраць акумулятарнага заводу завялі крымінальную справу.

Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна

Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна


У блогера і актыўнага праціўніка будаўніцтва акумулятарнага завода кампаніяй АйПаўэр Аляксандра Кабанава 7 сакавіка ў Бярозе адбыўся ператрус. Прычым вобшук адбыўся не толькі ў яго, а яшчэ і ў кватэры ягонай блізкай жанчыны, а таксама ў доме бацькоў.
Бярозаўская праваабаронца Тамара Шчапёткіна паведамляе падрабязнасці ўчорашніх падзей:
“Ператрус у Кабанава праходзіў з 11-00 да 15 гадзін. Зрабілі вобшук у кватэры жанчыны Кабанава і ў вясковым доме бацькоў. Вобшук адбыўся па крымінальнай справе, заведзенай Бярозаўскім Следчым камітэтам. Вобшук рабілі супрацоўнікі АБЭЗ Бярозаўскага РАУС. Нічога не знойдзена і не канфіскавана, а таксама ні на што не накладзены арышт. Паводле Аляксандра Кабанава, каментаваць справу ён не можа. Будзе на будучым тыдні знаёміцца са справай у следчага. Але ён ўпэўнены, што справа распачатая ў сувязі з яго актыўнай грамадскай і блогерскай дзейнасцю”.
Сам блогер паведаміў наступнае:
“Я пакуль каментаваць не буду, бо не ведаю, у чым мяне абвінавачваюць, па якім артыкуле. Буду на наступным тыдні ў следчага, і разам з адвакатам будзем знаёміцца са справай. Але я лічу, што ўсё гэта звязана з нашай дзейнасцю па акумулятарным заводзе, і тым больш па мітынгах і маршах, якія адбываюцца. Хачу звярнуць увагу на тое, што мы сабралі дастаткова шмат дакументаў, па якіх павінны быць узбуджаны крымінальныя справы. Але рэакцыя зваротная."
Нагадаем, Аляксандр Кабанаў з'яляецца адным з суаўтараў Youtube-канала "Народны рэпарцёр", які асвячае у тым ліку пратэсты супраць будаўніцтва заводу АКБ, і мае на сёння амаль 20 000 падпісчыкаў.
Паводле spring96.org